Новы Znich: «Малайцы пяюць — на вайну ідуць» (аўдыё)
Гурт Znich прадстаўляе на Tuzin.fm сваю новую песьню «Дунаю», запісаную ў абноўленым складзе для будучага новага альбому. Асноўную вакальную партыю ў ёй выканаў дудар Кастусь Трамбіцкі.
Песьня «Дунаю» — першая, запісаная новым складам гурта Znich. Лідэр каманды Алесь Таболіч тлумачыць, што разышліся з музыкамі з розных прычынаў — нехта цалкам прысьвяціў сябе іншым музычным праектам, а камусьці стала проста абыякава. З Алесем зь мінулага складу застаўся толькі дудар Канстанцін Трамбіцкі. Менавіта яму належыць асноўны вакал у новай кампазыцыі, напісанай паводле народнага сьпеву «Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?». Да гурта далучыліся гітарыст Руслан Ільін з гурта Soulsides, басіст Аляксандар Філіпенка (Folcore), бубнач Сяргей Абрамаў (Imprudence) і клявішніца Марына Макарэвіч («Сонцаварот»).
«Ужо з пэўнасьцю магу сказаць, што прыход новых людзей істотна адбіўся на нашым гучаньні. Зьявіўся новы прафэсійны подых. У абноўленым складзе гурт дакладна не саступае папярэдняму, а можа нават і лепей стаў, як у жывым гучаньні, так і ў запісе, ды і ў музыцы наогул», — кажа Алесь Таболіч.
Пачуць новы Znich можна будзе ў межах іх «Фольк-мэтал туру» па гарадах Беларусі, а таксама на летніх фэстах. Гурт ужо заяўлены ў якасьці хэдлайнэра фэсту «Гонар продкаў», што пройдзе ў Вялейцы 4 ліпеня.
Znich — Дунаю (музыка Аляксандра Філіпенкі, словы народныя). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
— Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?
— А як мне, Дунаю, паціху ня йсьці?
На мне, на Дунаю, тры чаўны ідуць,
А ў адным чаўночку конікі ірзуць.
У другім чаўночку малайцы пяюць,
А ў трэцім чаўночку дзяўчаты плачуць.
Конікі ірзуць, бо вайну чуюць,
Малайцы пяюць — на вайну ідуць.
Малайцы пяюць — на вайну ідуць,
Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць
Дунаю-Дунаю,
На мне, на Дунаю,
Малайцы пяюць
на вайну ідуць,
Малайцы пяюць — на вайну ідуць,
Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць.
Але, ня ведаю... Узялі добрую беларускую песьню ды...
Увогуле выклікае пытаньне аўтарства музыкі Філіпенкі. Пэўна музыка таксама народная, аўтарская адно аранжыроўка "джы-джы-джы".
понятное дело, что здесь за основу взята мелодия народной песни. Это и указано в тексте (... кампазыцыі, напісанай паводле народнага сьпеву «Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?») Все остальное, включая аранжировки - дело уже моей личной выдумки. Или хотите оспорить?=)) Музыка песни вцелом - это не только вокальная мелодия;-) Тут уж смотря с какой стороны подойти к вопросу.. "найти *подкоп* к группе" либо же "насладиться творением". Тут уж Ваше право.
Даруйце, ня кпіць, ня троліць я не зьбіраўся ) Проста вельмі мне ўжо падабаецца "арыгінальная" версія гэтай народнай песьні )
а можна спасылку на ўпадабаны народны варыянт песні?)
Саня, а почему теперь твоя фамилия Филипенко - чем тебе твоя родная фамилия не нравится? Теперь по музыке - норм., есть кое-где в аранжировке один аккорд который выбивается из общего ряда. Ну и гитарное соло в середине песни - перебор. Мы и так знаем что гитарист хорошо играет.
А когда у меня была другая фамилия? Тем более родная... какая?
Пардон, перепутал чего-то про фамилию. Насчет музыки - мнение прежнее. Добавте еще больше дуды Константина - ну и чтоб не хрень какую-то играл, а к примеру даже основную мелодию или обыгрывал ее красиво. А то много нот в кучу накидали - и от его дуды ничего нормального не осталось.
При написании следующей песни проконсультируюсь у Вас, как я должен писать песни чтоб не попасть в просак как с этой;-)
Развели ненужную дискуссию, господа. Если нравится народный вариант - ну и слушай себе на здоровье. Мне вот допустим народные песни в метал-рок обработке больше нравятся. Они так лучше звучат чтоли. Если что в песне не устраивает - возьми сам попробуй сделать аранжировку, выложите - мы послушаем, и не факт что нам все понравится
Отличная композиция в классссическом стиле ZNICH
КАМЕНТАВАЦЬ