Ян Маўзэр. Сейбітам ветру (прэм’ера!)
Праект Яна Маўзэра «Мама» прэзэнтуе на Tuzin.fm новы трэк — «Сеяць вецер». Аўтарскі пасыл з нагоды прэм’еры.
Калі надыходзіць старасьць? У 60, 70? Ці тады, калі зьнікаюць сілы для барацьбы? Бачу цяпер брата майго беларуса, які крывіцца й саркастычна ўсьміхаецца, дастае з найбліжэйшай палічкі мозгу слова «змагар». Добрае слова, моцнае, ім так прыемна троліць. Глупыя-глупыя сьмешныя агідныя змагары. Гэтым словам зручна апраўдваць уласную ляноту, пасіўнасьць, баязьлівасьць. А таксама ўласнае нешырокае кола цікавасьцяў, якое сканчаецца на «клюб-пабухаць-пая..ацца». Ці парадыгма «сям’я, кухня, царква» — для тых, хто вырашыў перастаць курамесіць.
«Сядзеў бы лепей дома, глядзеў парнуху», — даваў мне парады лейтэнант у пастарунку. Такая вось грамадзянская пазыцыя супрацоўніка міліцыі. Такая вось грамадзянская пазыцыя маіх братоў-беларусаў.
Але я не пра іх. Не пра пасіўную разумную большасьць. А пра нас. Наіўных змагароў, якія як костка ў горле, як аплявуха старым з маленства прыхільнікам стабільнасьці. Прыхільнікам незадаваньня пытаньняў, прыхільнікам «ня лезьці, куды ня трэба».
Нас менш, але мы мацнейшыя, мы пасыянарыі. І мы заўсёды перамагаем, інакш бы Зямля дагэтуль была ў стабільным каменным веку.
Ян Маўзэр, для Tuzin.fm
Сяргей Нікалайчанка — гітара
Уладзімер Развадоўскі — бас
Арцём Крышчановіч — барабаны
Уладзімер Селядцоў — клявішы, запіс, зьвядзеньне, майстарынг
Ян Маўзэр — голас
Мама — Сеяць вецер (музыка і словы Яна Маўзэра). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Колькі б нас ні зьбівалі з ног,
Мы будзем падымацца з кален.
Павесьце на нас замок,
Выпіце з нашых вен.
Нашыя сёстры Паслухмянасьць і Страх
Вучаць нас мудрасьці любіць цень,
Але ўжо сьвежай рукою скразьняк
Кранаецца нашых цел.
Мы — дзеці чужых перамог —
Нам неба закрыла столь,
Наш голас падобны на стогн,
Мы добра ведаем боль.
Мама, мы прайшлі сто тысяч дарог,
Мама, мы вырасьлі з тваіх сьцен.
Мама, выганяй нас за парог
Сеяць вецер.
Нашыя сёстры Паслухмянасьць і Страх
Вучаць нас правілу згорбленых сьпін,
Правілам шэпту ў гарадах
Краіны бяз добрых надзей і кепскіх навін.
Кали ўжо альбом выйдзе?)
Вось гэтага я ня ведаю) Зараз неальбомныя часы, хоць я й сам люблю альбомы.
Дзякуй за новую цікавую песню! Але мы сапраўды чакаем новы альбом !
З нашымі тэмпамі: 5 год і оооп! Альбом)
Музыка нечым нагадвае Super Besse.
Клавішамі) Ўі лайк олдскульныя сэмплы.
БОМБА
Бюджэтны Вiктар Цой
Дзякуй за ўвагу да нашай творчасьці) Для адукацыі:
The Smiths – Barbarism Begins At Home
мне как бы песня нравится и идея, но это Цой полюбасу...
Не Аліса ці Тэлевізар, ці The Cure?)
нет...больше Акутэ, Майтай и Цой
Можна праводзіць галасаваньне) Былі яшчэ вэрсіі "Танцы мінус")
ну если Цо
(случанайно соскачило) ну если сравнение с Цоем можно считать комплиментом..то Танцы Минус это вообще печально(
Нехта традыцыйна павінен пачуць тут KoЯn) Чакаем. Нам любая ўвага прыемная)
конечно не то чего ждали,но все равно спасибо! писали тут ранее про концерт этой осенью... эх.
Думаў, што пасьпеем нешта зрабіць да восені, але паколькі я ня сольны выканаўца, то колькасьць форсмажораў памнажаецца на 5)
Віншуем Яна з днём нараджэньня!
Дзякуй, дарагія)
Дзякуй, годны твор. Такая музыка, а галоўнае тэкст нам патрэбныя.
Дзякуй, што мы на адной хвалі)
Як гітарыст МАМА, магу канстатаваць, што мы спрабавалі розныя аранжыроўкі на гэтую песьню, але нью-вэйв (ці, як вы кажаце, Цой), падаўся найбольш удалым спосабам перадаць нэрв кампазыцыі)
Дзякуй за Вашае тлумачэньне, маэстра)
Пробирает до дрожи!!!! Давно ничего стоящего не было слышно в стиле нью-вейв.
Ты как всегда на высоте!)
Дзякуй, хлопцы! Ваша справа патрэбная.
Не такая должна быть абыякавая интонация,не такая дожна быть музыка попсовая(
КАМЕНТАВАЦЬ