Вы чулі як пяюць «Дрозды»?
У другім туры аўдыё-чарту на «Тузіне Гітоў» гурт «Дрозды» прадстаўляе песьню «Каханая дзяўчына» — першы твор па-беларуску ў рэпэртуары каманды.
Лідэр «Драздоў» Віталь Карпанаў напісаў песьню «Каханая дзяўчына» яшчэ 16 гадоў таму, калі быў вучнем івянецкай сярэдняй школы. У той час паўстала яго першая група, якая звалася «ГБС», што расшыфроўвалася, як «героі будучага стагодзьдзя». «Назва была беларускай, я і песьні тады сачыняў ды сьпяваў па-беларуску. Такі быў час і настрой», — згадвае Віталь. «Каханая дзяўчына» прымалася на ўра і ў наступным гурце Віталя, а вось непасрэдна ў «Драздах» не прыжылася.
Толькі цяпер, праз восем гадоў пасьля заснаваньня каманды Віталь вырашыў вярнуцца да свайго даўняга гіту ды перапісаў яго з музыкамі наноў. Тое што выйшла, прыйшлося ўсім даспадобы . «Мусіць нешта ізноў зьмяняецца ды становіцца цікавей ды рамантычней», — мяркуе лідэр гурта.
Праца над «Каханай дзяўчынай» настолькі яго натхніла, што напісалася яшчэ некалькі твораў па-беларуску. Новым трэкам на сваёй мове музыкі абяцаюць парадаваць будучай вясной, а пакуль заклікаюць падтрымаць іх добрае пачынаньне — трэк «Каханая дзяўчына».
SB, Tuzin.fm
Дрозды — Каханая дзяўчына (музыка і словы Віталя Карпанава). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
здраўствуй, Сектара Газа)
Сяргею, ад разбэшчанасьці залежыць, як здаецца - мне дык Рамазоці ў асацыяцыі бярэцца, не паверыш:)
Па спасылцы ніжэй можна пслухаць арыгінальную версію трэка (ГБС). Адразу выбачаюся за якасць (Live 16 гадовай даўніны).
https://yadi.sk/d/Ayn4qEzfewPBA
КАМЕНТАВАЦЬ