Не спыніць
5478 / 1
24.10.2013

Мід упаўнаважаны заявіць

У першым туры ў аўдыё-чарце на «Тузіне Гітоў» Арцём Мід прадстаўляе сваю самую хуткую кампазыцыю з дэбютнага альбому «Шчасьце» — «Не спыніць». Цікава, што напісаная песьня ад імя Чалавека Будучыні.

Песьняй «Не спыніць» Арцём Мід уласна і заявіў пра свой праект. Яна была прадстаўлена асобным сынглам на «Тузіне Гітоў» пад назвай «…ты чуў?». Гэтая кампазыцыя - самая хуткая на дэбютным альбоме выканаўцы ня толькі па дынаміцы, але і па часе стварэньня. Менавіта яна зьявілася першай. А прыдумана і запісана яна была чатырма ўдзельнікамі праекту «Арцём Мід» – бубначом Аляксандрам Гарохам, басістам Віталём Астроўскім, электроншчыкам  Vacuumable і ўласна вакалістам і гітарыстам Арцёмам Мідам. Песьня, як і ўвесь альбом, запісаны ў студыі «Осмос» гукарэжысэрам Андрэем Акатавым.

Арцём напісаў словы да гэтай песьні пад уражаньнем ад вядомай фантастычна-філязофскай аповесьці братоў Стругацкіх «Гадкие лебеди». «Твор напісаны ад імя Чалавека Будучыні, ад імя пакаленьня, якое яшчэ не нарадзілася і чый прыход мы рыхтуем сваім жыцьцём і сваімі памылкамі. У нейкім сэнсе песьня прысьвечана нашым дзеткам, бо ўсе, хто запісваў са мной гэты трэк зьяўляюцца маладымі і ня вельмі маладымі бацькамі», - распавядае выканаўца.

Сымбалічна, што цяперашні статус праекту «Арцём Мід» гучыць так: «Пастаўлены на паўзу. Зарабляем грошы і гадуем дзяцей».

SB, «Тузін Гітоў»

Арцём Мід – Не спыніць (музыка гурта, словы Арцём Мід). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. 

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    06.11.2013 / 11:47

    Шкада, што гэты праект паставілі на паўзу. Ёсьць засьцярога, што назаўжды, а дарма - варта працягваць. Арцём Мід калісьці рабіў выдатны праект з Валікам Грышко.

  • КАМЕНТАВАЦЬ