
«Я проста нуль у гэтай гульні». «Район119» распавёў пра жыцьцё ноўнэйма (аўдыё)
Гурт «Район119» прэзэнтуе ў аўдыёчарце на TuzinFM трэк «Лайфстайл», у якім распавядае пра перажываньні на шляху творчай рэалізацыі.
Лідэр гурта Андрэй Кавецкі кажа, што ідэя напісаць трэк пра ўласны вобраз жыцьця — «лайфстайл ноўнэйма» — паўстала ў яго яшчэ падчас стварэньня гурта год таму, але займацца самарэфлексіяй апынулася складаней, чым уяўлялася на першы погляд, таму напісаньне тэксту адкладвалася да самага апошняга моманту. Канчаткова ён аформіўся непасрэдна перад запісам дэбютнага EP гурта «Картблянш на пасрэднасьць».
Слухаць на Youtube
«У гэтым трэку мы паказваем зборны вобраз творчай асобы на пачатку свайго шляху, які праводзіць багата часу ў адзіноце падчас творчага працэсу, перажывае страх за тое, што ня здолее рэалізаваць сябе і будзе нікому не патрэбным, але ў той жа час ён мае дурную і бескампрамісную веру ў тое, што ў змозе парваць сусьвет», — кажа Андрэй. Музыка ўпэўнены, што ў беларускай музыцы неўзабаве пачнецца «эпоха ноўнэймаў» і гэтым трэкам выказвае салідарнасьць і падтрымку ўсім, хто пачынае рабіць першыя крокі на гэтым няпростым шляху.
Ужывую песьню «Лайфстайл» ды іншыя трэкі з дэбютнага рэлізу музыкі прэзэнтавалі падчас свайго жывога сэту ў Belsat Music Live.
TuzinFM
Район119 — Лайфстайл (музыка і словы Андрэя Кавецкага)
Мой лайфстал гэта люты shit
Мой калізэй дзе я соднямі
Змагаюся супраць нататніка
Лайфстайл просты як валенок:
З траліка ў падзік у цесны мірок
Пастку расставіць і трапіцца
Lifestyle Noname
Lifestyle NoLifer
Мой лайфтайл як штодзённы страх
Стаць часткай плыні
Застацца бяз прагі
І дзесьці на сумнай пасадзе
Адкінуцца
Дзесьці ў трыцатнік ад старасьці
Жыцьцё-небыцьцё, Кракен
Маска ці твар? Кларк Кент
Lifestyle Noname
Lifestyle NoLifer
Прыпеў:
Шчыра ненавідзіш гэты біт
Шчыра ненавідзіш гэты тэкст
Твае месца нуль у гэтай гульні
Быць чарговым «не такім як усе»
Скаргі пішуць толькі лузэры
І таму сыходзяць у цень
Дзе толькі рэшткі
Сумнага кайфа
Lifestyle Noname
Lifestyle NoLifer
Мой лайфстайл — гэта самапал
Апантаны дурацкай прычынаю
Я ў шафу піхаю мікро
І чытаю, чытаю для нейкага выніку
І цягну сябе за валасы
І па схілу паўзу на фудзі
Lifestyle Noname
Lifestyle NoLifer
Мой лайфстайл — гэта балаган
Твары складаныя паламаць
Вечна вяшчаць супярэчнасьці
Быць супраць усіх і шукаці паплечнікаў
А хто там ідзе, а хто там ідзе?
У агромністай той грамадзе?
Lifestyle Noname
Lifestyle NoLifer
Шчыра ненавідзіш гэты біт
Шчыра ненавідзіш гэты тэкст
Твае месца нуль у гэтай гульні
Быць чарговым «не такім як усе»
Скаргі пішуць толькі лузэры
І таму сыходзяць у цень
Дзе толькі рэшткі
Сумнага кайфу
Lifestyle Noname
Lifestyle NoLifer
Я ненавіджу гэты біт
Я ненавіджу гэты тэкст
Я проста нуль у гэтай гульні
І я гатовы парваць сусьвет
КАМЕНТАВАЦЬ