Толькі мы
5207 / 0
06.11.2014

NGe. Вінаватыя безь віны (аўдыё)

Музыкаў з гурта NGe цікавіць тэма каханьня ў кантэксьце антыўтопіі. Пад уплывам гэтага інтарэсу і паўстаў трэк «Толькі мы», навічок аўдыёчарту на Tuzin.fm.

Гурт NGe існуе ўжо пяць гадоў і за гэты час выступіў на вялікай колькасьці фэстаў. Але першыя запісы каманда прадставіла толькі сёлета — спачатку быў дэбютны EP, потым сынгл «Комната 101», напісаны пад уплывам ад творчасьці Орўэла, а нядаўна выйшаў падвоены сынгл «Толькі мы». Аднайменную песьню NGe прадстаўляюць у новым туры на Tuzin.fm: «Тэма каханьня таксама зьяўляецца неад’емнай часткаю антыўтопіяў, таму выглядае лягічным працягам нашай творчасьці. Мы імкнуліся перадаць шматграннасьць гэтага пачуцьця», — тлумачыць вакалістка Вольга Баразна. Паколькі ў песьні апавядаецца пра пачуцьці двух людзей, а не пра перажываньні аднаго, таму ў якасьці запрошанага вакаліста ў запісе ўзяў удзел Андрэй Сушкевіч з лагойскага гурта P.S., які прасякнуўся атмасфэрай кампазыцыі і ўнёс у яе неабходную сэнсавую гармонію.

NGe грае ня самую лайтовую музыку, таму гэтая кампазыцыя паказвае іх трохі зь іншага боку. Гурт толькі што прэзэнтаваў новы матэрыял у выглядзе міні-альбому «Дзіўны час», дзе таксама ёсьць вартыя ўвагі творы. Сачыць за навінамі каманды можна ў іх афіцыйным пабліку.

NGe — Толькі мы (аўтар музыкі і словаў Ягор Кашура). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

На тваіх далонях — моцны пах жыцьця.

У тваіх вачах — водгукі каханьня.

I калі ты са мной, я рызыкую ўсім,

Што мела сэнс раней, ці выклікала жаданьне.

 

Ой, гэтая ноч! Быццам рай на зямлі,

Які стварылі мы, і толькі мы вінаватыя ў гэтым.

Мы і толькі мы вінаватыя ў гэтым.

Мы і толькі мы…

 

Стукі нашых сэрцаў склаліся ў просты рытм.

Яшчэ хутчэй! Моцны выбух, кранаем эфір.

I калі ты са мной, мы абганяем час,

Усе на гэтай планеце перетвараецца ў нас, у нас…

 

Ой, гэтая ноч! Быццам рай на зямлі,

Які стварылі мы, і толькі мы вінаватыя ў гэтым.

Мы і толькі мы вінаватыя ў гэтым.

Мы і толькі мы вінаватыя ў гэтым.

Мы… Мы…