
«Мы выйшлі на вуліцу» — Nizkiz спяваюць пра правільныя крокі
Nizkiz прэзентуюць у аўдыёчарце TuzinFM песню «Правілы» — адну з самых светлых песен мірнага пратэсту.
Трэк «Правілы» выйшаў яшчэ ў чэрвені, калі вулічныя маршы і ланцугі салідарнасці былі яшчэ не такімі масавымі і сістэматычнымі.
— Гэтая песня пра тое, што, як бы утульна і камфортна ні было ў сваім умоўным каранціне, трэба знайсці сілы выйсці з зоны камфорту і зрабіць крок у бок чагосьці новага, — кажа пра песню саліст гурта Аляксандр Ільін.
Пэўны час пасля рэлізу гэты трэк уваходзіў у топ-10 лепшых беларускіх песен у чарце Яндэкс.Музыкі.
Запісвалі песню ў Магілёве, на студыі Arzamas16. Звядзенне і майстарынг рабіў амерыканец Нікалас Эсіг. Абодва бакі засталіся задаволеныя: Нікалас упадабаў энэргію гурта, а Nizkiz сцвярджаюць, што ён удала і хутка адчуў патрэбнае гучанне.
На «Правілы» ёсць лірык-кліп, а бонусам ідзе бэкстэйдж-відэа з запісу песні.
Nizkiz — Правілы
Як нешта яскравае, што вядзе далей
як думкі за каваю: жыць і не сталець
як сэрца пазычыць і не забіраць
я ведаю правілы, правілы
як слова, што камяні, падаюць да ног
у інших абставінах я б, канешне, змог
зрабіць штосьці важнае, а не абяцаць!
такія вось траблы, траблы
мы выйшлі на вуліцу, і кожны з нас
не ведау, куды ісці
напэуна, праз
гадзіну згубіліся б
але ж хтось уздыме сцяг
мы выйшлі на вуліцу знянацку так
каму мы патрэбныя, калі не сабе
калі ўсё адметнае адмятае свет
калі позірк стомлены ачуняе зноу
і мы з табой марылі аб адным:
дзе тата з матуляю усміхаюцца
дзе наша утульнае пасароміць нас
і так нечакана сярод простых размоу
адчуеш, што правільна, правільна
мы выйшлі на вуліцу, і кожны з нас
не ведау, куды ісці
напэуна, праз
гадзіну згубіліся б
але ж хтось уздыме сцяг
мы выйшлі на вуліцу знянацку так
КАМЕНТАВАЦЬ