parachod
15352 / 0
08.08.2018

koŭdra: «Прачынаесься — і нічога няма. І так штодня» (аўдыё)

Гурт koŭdra прэзэнтуе ў першым туры чарту сэзону 2018/2019 песьню «parachod», якая дала назву дэбютнаму EP музыкаў, а разам з тым і першаму поўнафарматнаму рэлізу.

Як распавядаюць музыкі, песьня «parachod» была напісаная яшчэ да таго, як канчаткова аформілася думка пра тое, што будзе створаны гурт koŭdra. «Гэты сьпеў пакліканы перадаць безвыходнасьць ад той думкі, што ўсё будзе іначай, а іначай ніяк нельга. Калі прачынаесься ноччу і думаеш: так немагчыма, трэба нешта зрабіць і ўсё выправіцца, а выпраўляцца ўжо няма чаму, бо нічога няма. І так штодня», — зазначаюць аўтары кампазыцыі.

koŭdra — ананімны віртуальны індзі-гурт, які ўтварыўся сёлета. Нядаўна музыкі далі сваё першае інтэрвію парталу TuzinFM і зладзілі дэбютную фатасэсію. Неўзабаве каманда мае ўпершыню выйсьці на сцэну. Сачыць за іх навінамі можна праз афіцыйную суполку.

koŭdraparachod (музыка і словы гурта). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

TuzinFM

Я забываў цябе, нібыта рваў паперу.
Ты нібы соль у вадзе — ня бачу, але веру.

Ты мой апошні сон, мая ракета,
Што ў космас злы ляціць зусім адна.
Ты растварылася ў пустым паветры,
У якім тану і я.

Я забіваў сябе, гарэлі мае вочы.
І я даўно памёр, але яшчэ н
я скончыў.
Штодзень бясконца ў п’яных летуцен
ьнях
Губляўся ў горадзе адзін штодня,
Шукаў на с
ьценах збудаваньняў цені,
У якіх і ты, і я.

Тэгi: