Усе мы
2580 / 0
02.11.2020

«Усе мы» — Atesta зрабілі песню з верша Анхелы Эспіносы

Гурт Atesta прэзентуе на TuzinFM песню «Усе мы» — светлую і натхняльную кампазіцыю на верш Анхелы Эспіносы.

Гурт Atesta, які заснаваў бас-гітарыст Аляксей Паўловіч разам са сваёй дачкой Ульлянай Паўловіч, паўстаў у 2018 годзе, калі Ўльляне было 13 год. Зараз музыкі выпусцілі песню на верш паэткі Анхелы Эспіносы.

— Той дзіўны выпадак, калі музыка і верш нарадзіліся амаль адначасова і ў розных месцах (нават у розных краінах), але здарылася неверагоднае: верш і ўжо падрыхтаваная да працы над тэкстам музыка супалі ідэальна, — кажа Atesta. — Неверагодныя рэчы здараюцца ў творчасці, неверагодныя рэчы адбываюцца кожны дзень, з кожным з нас.

Зараз на песню рыхтуецца кліп. Каб не прапусціць яго рэліз, сачыце за навінамі гурта


Atesta — Усе мы (словы Анхелы Эспіносы)


Усе мы — птушкі ў клетцы іржавай,

Усе мы — лічбы ў спісах.

Лічбы ў спісах дзяржавы

Усе мы. Усе мы!


Вершы ў забытай кнізе,

Усе мы — ружы на Нямізе.

Усе мы — сонцы на хмарным небе,

Усе мы. Усе мы!


Усе мы — крыкі тугі й адчаю,

І кожны з нас — анёл без раю.


будзем сілай ды перамогай,

будзем да зор дарогай,

Будзем народам, будзем зямлёй,

Усе за намі, мы будзем за табой.


Усе мы — спалі ў чаканні,

Ва ўсіх — нянавісць.

Ва ўсіх у сэрцах каханне.

Ва ўсіх. Ва ўсіх!


імёны ў Трыўмфальнай арцы,

І ўсе — героі Валадаркі.

Усе мы — зерні ў крывавай глебе.

Усе мы! Усе мы


Усе мы — крыкі тугі й адчаю,

І кожны з нас — анёл без раю.


будзем сілай ды перамогай,

будзем да зор дарогі,

Будзем народам, будзем зямлёй,

Усе за намі, мы будзем за табой.