Omut
Гурт быў заснаваны Алесем Максімовічам і Кірылам Гутаўцом у 2004 года ў Драгічыне, што на Берасцейшчыне. Свой стыль вызначае, як палескі фольк-мэтал. З 2008 працуе ў Менску. Выступаў на шэрагу фэстаў у Беларусі і за мяжой, сярод якіх Metal Heads’ Mission, Metal Crowd, “Купальскае Кола”... (Недзе зноў разьлілася атрута…)
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm адна з галоўных надзеяў беларускай мэтал-музыкі гурт Omut прадстаўляе сваю новую песьню. Музыкі напісалі яе пад уражаньнем ад менскага тэракту трохгадовай даўніны.