Тутэйшая шляхта
Фольк-рок гурт заснаваны ў 1992 годзе на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Стыль: фольк, фольк-рок (сармацкі рок). Заснавальнік - Лявон Махнач. Лідэр калектыву - яго дачка Вольга Грышчанка (цымбалы, вакал). У 2000 атрымаў званне Народны. У 2013 атрымаў званьне найлепшага народнага самадзейнага гурта сталіцы (ляўрэат фэстывалю "Сузор'е"). Выдаў два студыйныя альбомы і безьліч сінглаў. Склад гурта - 17 чалавек.«Тутэйшая шляхта». Песьні гонару (прэзэнтацыя EP)
Народны калектыў краіны з 22-гадовай гісторыяй «Тутэйшая шляхта» прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы самотнік. Музыкі пераўтварылі старадаўні калядны сьпеў у сучасную фольк-рок кампазыцыю.