Kaltherzig
Праект заснаваны Аляксандрам Крупам у 2007 (да 2010 пад назвай Kalt). Грае ў стылістыцы сынты-готыка. Мае альбом "The First Cold" (2011), выдадзены ў Нямеччыне. Супрацоўнічалі з польскімі, швэдзкімі, літоўскімі музыкамі. Разам зь нямецкім гуртом Rebentisch выдалі сумесны трэк "Junkie" на беларускай мове. Пры канцы 2014 пасьля выданьня другога альбому "Greatest Love Songs Vol. 777" абвесьцілі пра спыненьне дзейнасьці.Rebentisch&Kaltherzig: «Мы запісалі песьню, ад якой мурашы па скуры» (cусьветная прэм’ера)
Свэн Рэбэнтыш зь нямецкага поп-вэйв праекту Rebentisch і лідэр беларускага готык-гурту Kaltherzig Аляксандар Круп прадставілі наведнікам Tuzin.fm плён сваёй сумеснай працы — беларускамоўны трэк «Junkie», што выйдзе на новай плыце немцаў.