Sakramant
Менскі фольк-мэтал гурт, які заснавалі ў 2015 годзе былыя удзельнікі гурту Litvin Troll Васіль Верабейчыкаў і Алесь Стаціўка. У яго таксама ўвайшоў адзін з ранейшых бубначоў Litvintroll Мікола Шаранговіч, а на гітары грае Дэн Быкаў («Анахарсіс»). У якасьці запрошанага вакаліста ў дэбютным сынгле "Русалка" паўдзельнічаў Лэсьлі Найф, франтмэн Gods Tower. З 2016 году вакалістам у гурце Браніслаў Рамановіч.Бона
У другім туры сэзону 2016/2017 аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт Sakramant прадстаўляе песьню «Бона», якую музыкі называюць своеасаблівым нэкралёгам гурту Litvintroll.