Мроя
Пачынальнікі беларускамоўнай незалежнай рок-музыкі. Гурт заснаваны ў 1981 годзе студэнтамі другога курсу Менскай мастацкай вучэльні Лявонам Вольскім ды Ўладзімерам Давыдоўскім. Першапачаткова выступаў пад назвай "Эскалатар". Першы канцэрт адбыўся 7.11.1981. Запісаў альбомы: "Стары храм" (1984), "Зрок" (1987), "Студыя БМ" (1988), "Дваццаць восьмая зорка" (1989), "Біяполе" (1990). У 1994 годзе спыніў дзейнасьць, удзельнікі каманды заснавалі гурт N.R.M.!OUT: «Мроя»: вядомая і забытая (топ-12+рарытэтныя відэа)
У лістападзе 2016-га пачынальнікам беларускамоўнай рок-музыкі спаўняецца 35 гадоў. З гэтай нагоды Tuzin.fm падрыхтаваў топ-12 песень «Мроі» і некалькі рарытэтных відэа. Некаторыя з запісаў публікуюцца ўпершыню.