Ларыса Сімаковіч
Кампазытар, сьпявачка, харэограф-пастаноўшчык. Піша сымфанічную музыку і вакальную музыку для харавога выкананьня. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю. У 1986 заснавала фольк-тэатар «Госьціца». Аўтар спэктаклю «S-музыка» паводле паэмы «Cымон-музыка» Якуба Коласа (2006), містэрыі «Дзень Максіма» (2008), мюзыкла-прыпавесьці «Апокрыф» (2011), ронда-опэры «Люцыян Таполя» (2012), спэктакля-гімну «Вандроўнік» (2014) ды інш. Супрацоўнічала з рок-гуртамі In Search For і Znich.Ларыса Сімаковіч. Аголенасьць беларускай душы (відэа)
У беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбылася прэм’ера новага твору Ларысы Сімаковіч «Чатыры зьдзіўленьні Міхаліны».