Кася Камоцкая
Нарадзілася 22.06.1963 у Менску. Музычную кар'еру пачала з выступаў дуэтам з тагачасным мужам - Алесем Камоцкім пры канцы 80-х. У 1991 стала вакалісткай гурта "Новае Неба". Першая беларуская "Рок-Князёўна" (РК-1994, 1995). Удзельніца праекту "Народны альбом" (1997). Пасьля спыненьня дзейнасьці гурта (2000), выступае сольна. Актыўную музычную кар'еру прыпыніла ў 2004, але часам дае канцэрты.Шосты ўдзельнік фэсту «Травень» — Кася Камоцкая! (аўдыё, відэа)
Першая беларуская рок-князёўна выступіць у межах фэсту «Травень» з сэтам найлепшых сваіх песень, а таксама абяцае некалькі сюрпрызаў.
Гісторыя Камоцкіх, расказаная імі самімі (аўдыёпрэм’ера)
Алесь і Кася Камоцкія ўпершыню пагадзіліся распавесьці на публіку сваю гісторыю: як пазнаёміліся і сышліся, пабраліся шлюбам ды разьвяліся і як здолелі захаваць сяброўскія стасункі.