3452 / 0
25.05.2019

Drenny ton

Рэпэр Gleboki Smak выдаў дэбютны альбом «Drenny ton», над якім працаваў пяць гадоў.

Рэпэр Глеб Хамутоў зь Берасьця. Цяпер жыве ў Варшаве. Альбом запісваў у Менску, на студыі Malibu Production. Гэта першы альбом пераможцы фрыстайл-батлу Street Awards-2011. У 2013-м ён прэзэнтаваў на TuzinFM дэбютны трэк «Шлях да майго дому». Гэтыя пяць гадоў рэпэр працягваў працу над голасам, тэкстамі і рэчытатывам, але толькі цяпер вырашыў апублікаваць матэрыял. Усе дзесяць трэкаў — гэта беларускамоўны рэп у сучасным гучаньні. «Гэты альбом для мяне вельмі важны, ён першы. Шмат гадоў я ішоў да гэтага. Апроч іншага, выправіў дэфармаваны голас, паставіў вакал, нават прайшоў празь дзьве складаныя апэрацыі на нос. Я пастараўся зрабіць штосьці асаблівае, якаснае, штосьці крутое, чаго не было раней», — распавядае Глеб.

У альбоме ўзялі ўдзел рэпэры Muzaskat і Speaker TreyСаўндпрадусарам рэлізу выступіў Барыс Каледа. Музыка напісаная Myownchoir. Больш падрабязна пра рэліз можна дазнацца з інтэрвію рэпэра парталу TuzinFM.

TuzinFM