Грэй мяне
8490 / 2
30.09.2015

Rahis. Бліжэй да зораў (відэа)

Гурт Rahis прадстаўляе ў відэачарце на Tuzin.fm кліп на сваю песьню «Грэй мяне», які зьняў малады беларускі рэжысэр Ігар Чышчэня.

У цэнтры сюжэту дэбютнага відэа Rahis — вядомы беларускі астраном-фатограф Віктар Малышчыц. Яго зорныя таймлапсы, зьнятыя ім па ўсёй Беларусі, зьбіраюць дзясяткі тысяч праглядаў у сеціве і захапляюць хараством беларускай прыроды і зорнага неба. «Віктар вельмі блізкі нам па духу і поглядам на сваю справу. Увесь свой вольны і працоўны час ён глядзіць кудысьці на неба і паказвае прыгажосьць, якую так лёгка можа ўбачыць кожны, калі проста падыме галаву, але якая застаецца амаль незаўважанай», — кажа аўтар песьні Дзяніс Філіпенка. Рэжысэрам відэа стаў малады беларускі кліпмэйкер Ігар Чышчэня. Здымкі праходзілі цягам некалькіх веснавых і летніх месяцаў.

Сам галоўны герой Віктар Малышчыц так тлумачыць сэнс роліку: «Кліп пра тое, што ёсць сэнс кожнаму з нас імкнуцца да зорак, у прамым і пераносным сэнсе. Пра тое, што любыя цяжкасьці жыцьця будуць пераадоленыя, калі яшчэ ня згасла ўнутры вера і калі сэрца працягвае саграваць надзея».

Песьня «Грэй мяне» ўвайшла ў другі альбом Rahis «Паміж сонцам і хмарамі». Яго жывая прэзэнтацыя заплянаваная на 22 кастрычніка ў менскім Loft Cafe.

Rahis — Грэй мяне (рэжысэр Ігар Чышчэня). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Анна Крамер
    Анна Крамер / адказаць
    14.10.2015 / 11:19

    Дзякуй вам, сябры, за цудоўнае...зорнае відэа!:)

  • Юлия Кодан
    Юлия Кодан / адказаць
    29.04.2016 / 20:05

    Это круто, когда солнце и звезды соглашаются сниматься в эпизодах клипа, а главное - слушаются задумки режиссера)) Наверное, им, как и мне, понравилась песня

  • КАМЕНТАВАЦЬ