Каханьне, якое перамагае сьмерць. Кранальны кліп ад «Мерады»
Гурт «Мерада» прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM новы кліп на песьню «Срэбны анёл» рэжысэра Дзяніса Жыгунова.
Аўтарам словаў, музыкі і сцэнару да кліпу выступіў заснавальнік і гітарыст гурту «Мерада» Стыў Крамэр. Ён кажа, што ідэя відэа паўстала пяць гадоў таму пад уражаньнем ад трагічнай падзеі, якую давялося перажыць. Летась увосень «Мерада» сабрала групу таленавітых адмыслоўцаў, якія дапамаглі зрабіць сапраўды яскравае відэа. «У гэты кліп мы ўклалі ўсё самае патаемнае, што жыве ў нашых сэрцах. Мы ведаем, мы верым, мы адчуваем, што самай галоўнай сілай на Зямлі было і ёсьць Каханьне — стваральнае, шчырае, усёабдымнае і вечнае, як само жыцьцё. Каханьне, якое перамагае нават сьмерць. Кахайце адзін аднаго, што б ні здарылася — жыцьцё працягваецца!» — так прэзэнтуе Стыў наведнікам TuzinFM відэа «Срэбны анёл». Вакальную партыю выканала жонка Стыва — Ганна Крамэр. Рэжысэрам роліку стаў Дзяніс Жыгуноў. Акторскія ролі выканалі Вікторыя Горбік і Дзьмітры Патаповіч.
Літаральна на днях гурт «Мерада» стаў пераможцам і ўладальнікам прызу глядацкіх сымпатыяў конкурсу «By Song». Сачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйную суполку.
Мерада — Срэбны анёл (рэжысэр — Дзяніс Жыгуноў)
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ