Першы кліп пра каўбояў, якія пяюць па-беларуску (відэа)
Гурт Grem-Set прэзэнтуе на Tuzin.fm кліп на песьню «Калі б я быў белай птушкай», які спрадусаваў Раман Арлоў, а зьняў Ігар Асмалоўскі.
Grem-Set — гэта праект гітарыста Сержука Трухановіча і вакаліста Мікалая Грэмянка, якія вырашылі перанесьці сваё захапленьне кантры-музыкай на беларускую глебу. Пераважная частка іх песень выконваецца па-беларуску. «У нашым кліпе мы паказваем, што беларусы і амэрыканцы аднолькавыя па сваёй натуры. І ўсё, што ўласьціва эўрапейцу, нічым ня розьніцца ад амэрыканцаў! Непадзеленае каханьне, разборкі, коні, страляніна, бойкі і разьвязка, як у галівудзкіх блякбастэрах», — так прадстаўляе відэа на песьню «Калі б я быў белай птушкай» наведнікам Tuzin.fm Сяргей Трухановіч.
Наогул Grem-Set называе гэтую працу «першым беларускім кліпам пра каўбояў, якія сьпяваюць па-беларуску». Яго ідэя належыць Раману Арлову, лідэру праекту «Ў нескладовае» і таксама вялікаму аматару кантры. Рэжысэрам роліку стаў Ігар Асмалоўскі. Акром іх музыкі дзякуюць усёй здымачнай групе і акторам, апэратару, грымэру і цудоўным кабылкам.
Сачыць за навінамі беларускага кантры-праекту можна праз афіцыйную суполку.
Grem-Set — Калі б я быў белай птушкай (рэжысэр Ігар Асмалоўскі). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.
Tuzin.fm
Мне понравилась и песня и клип - а что еще тут - все на месте и смешно - задача выполнена
КАМЕНТАВАЦЬ