Танчыць
8372 / 3
29.11.2013

Танцы на палянцы — «вясельны» кліп ili-ili

У другім туры відэа-чарту на Tuzin.fm гурт ili-ili прадстаўляе кліп на песьню «Танчыць» аўтарства Ideas studio.

Кліп на песьню «Танчыць» зьявіўся ў выніку перамогі ў конкурсе «КліпЗаМова», які ладзілі «Арт-Сядзіба» і Ideas studio. Удзельнік каманды Міхась Зуй распавядае як паўстала задума роліку: « У нас зьявілася ідэя паказаць вясельле, на якое спазьняецца жаніх. Паклікалі сяброў гурта, якія і сыгралі гасьцей на гэтым недарэчным сьвяце. Сярод іх былі нават сапраўдныя італьянцы, якія здымалі ў Менску фільм пра сучасную беларускую культуру». Гісторыю ўпрыгожылі таксама прафэсійныя акторы Зоя Белахвосьцік, Валянціна Гарцуева, Аляксандар Аўчыньнікаў і Аляксандар Паўлаў.

«Кліп атрымаўся прыемным, ёсьць нават адчуваньне,што гэта трэйлер нейкага фільму», — кажа Зьміцер Есяневіч, якому дасталася галоўная роля ў відэа. Удзельнікі гурта засталіся вельмі задаволеныя вынікам і просяць ацаніць належным чынам гэтую працу наведнікаў Tuzin.fm.

ili-ili — Танчыць (прадукцыя Ideas studio). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm, фота — Антон Сурапін, Bnp.by

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ:

  • Павел / адказаць
    01.12.2013 / 15:47

    Аляксандр АўчыньнікаУ і Аляксандр ПаўлаУ

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    02.12.2013 / 14:23

    Дзякуй за заўвагу, падкарэктавалі

  • Алексей Комарикинский
    Алексей Комарикинский / адказаць
    24.06.2014 / 01:27

    вельмi спадабалася) дзякуй вам)

  • КАМЕНТАВАЦЬ