Наша прызнаньне
15761 / 0
05.01.2017

BY CRY зьняў кліп пра саміх сябе (прэм’ера)

Гурт BY CRY прэзэнтуе на Tuzin.fm кліп на свой сьвежы трэк «Наша прызнаньне».

У відэа можна ўбачыць чым жыве гурт — канцэртныя моманты ды здымкі з закулісься дапаўняюць таксама кадры роднага гораду — вуліцаў ды кавярняў. Самі музыкі прэзэнтуюць гэтую працу са словамі: «Кліп пра нас, без прыўкрас!» і заклікаюць прыхільнікаў шукаць сябе на відэа, бо дзеля іх найперш яго зьнялі.

«Наша прызнаньне» выглядае на творчы маніфэст BY CRY. Словы да песьні напісала вакалістка гурту Аляксандра Грахоўская з выкарыстаньнем паэзіі Яніса Райніса. «Можна спыніць танк, але нельга спыніць танец. Можна схаваць пачуцьці, але нельга схаваць музыку. Мы ідзем за сваёй зоркай. Ідзем такімі, якімі мы ёсьць. І не задумваемся, што намі рухае. Пра гэта і ёсьць наша новая песьня», — кажа гітарыст каманды Сяргей Стэц.

Рэжысэрам кліпу стала Аляксандра Грахоўская, матэрыял здымалі разам зь ёй Віктар Старухін і Марыя Сазонава.

На канале Tuzin.fm на Soundcloud адбылася таксама аўдыёпрэм’ера гэтай песьні.

BY CRY — Наша прызнаньне (рэжысэр — Аляксандра Грахоўская). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Яшчэ: BY CRY. Ялінка гары! (аўдыё/відэапрэм’ера!)

Tuzin.fm