Андрэй Усанаў і Вольга Сацюк. Каханьне побач
Колішні саліст «Песьняроў» прэзэнтуе ў відэачарце на TuzinFM кліп на дуэтную песьню са сьпявачкай Вольгай Сацюк. У якасьці рэжысэра выступіў Аляксей Жыгалковіч, пераможца дзіцячай «Эўравізіі-2007».
Андрэй распавядае, што песеньцы «Анёл» ужо з 10 гадоў. Першапачаткова яна існавала ў расейскамоўным варыянце аўтарства Дзьмітрыя Сушко. Летась сьпявак згадаў пра яе і вырашыў даць ёй другое жыцьцё. Цяпер яна загучала па-беларуску (пераклаў Васіль Жуковіч). Новую аранжыроўку і гук зрабіў Раман Волазьнеў — таленавіты музыка, які быў засьпяваў у дуэце з Прасьняковым. А выканаў «Анёла» Андрэй разам з Вольгай Сацюк — самай першай удзельніцай дзіцячай «Эўравізіі» ад Беларусі. Кліп зьняў Аляксей Жыгалковіч — пераможца дзіцячай «Эўравізіі-2007», а цяпер малады рэжысэр.
Кліп атрымаўся лёгкім і пяшчотным. Пекныя краявіды доўга не шукалі — зусім крыху ад’ехалі ад менскай кальцавой. «Мы знаёмыя з Вольгай вельмі даўно, заўжды была ідэя засьпяваць нешта разам. І якраз з гэтай песьняй усё сышлося ідэальна», — распавядае Андрэй. У працы над кліпам таксама ўдзельнічалі Дар’я Буртасава (асыстэнт рэжысэра), Дзьмітры Стэльмах (аэраздымкі), Анастасія Красіленка (флярыст), Анастасія Фальковіч (дызайнэр).
Андрэй Усанаў і Вольга Сацюк — Анёл (рэжысэр — Аляксей Жыгалковіч)
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ