Pawa. Калі вусы — гэта модна
У новым туры відэачарту на TuzinFM гурт Pawa прэзэнтуе кліп рэжысэра Антона Жука на песьню «Дударочку» — гісторыю пра вусатага модніка-дудара, які катае сваю каханую на даху тралейбуса ды дае годны адпор хулігану.
Кліп зьняў у якасьці дыплёмнай працы навучэнец Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Антон Жук. Pawa прыцягнула ягоную ўвагу стылістычнай арыгінальнасьцю і тое, што празь песьню «Зайграй жа мне, дударочку» раскрываецца аптымістычны характар беларусаў.
У відэа распавядаецца гісторыя пра вусатага модніка, якому бракуе грошай на квіток, таму ён вырашае пракаціць сваю каханую на даху тралейбуса. Ён любіць пайграць на дудзе ды ратуе дзяўчыну ад хулігана ў бойцы на раёне.
Самі музыкі кажуць, што беларуская народная музыка цікава спалучылася з сучаснымі рэаліямі. Гіпэртрафаванымі, канечне ж, ды даведзенымі да лёгкага абсурду. А гэта паспрыяла больш дакладнаму адлюстраваньню задорнага характару кампазыцыі, у якой, як зазначае лідэр каманды Юрась Панкевіч, закладзены генэтычны код беларусаў.
Pawa — Дударочку (рэжысэр — Антон Жук)
TuzinFM




КАМЕНТАВАЦЬ