
«Час герою выйсьці з капсулы». Клюеў і Яскевіч узьняліся па-над Менскам
Удзельнік гурта ЛСП Пятро Клюеў і відэаблогерка Валерыя Яскевіч выканалі па-беларуску «Space Oddity» ў перакладзе Андрэя Хадановіча.
Нагодай для такога дуэту і гэтай песьні стала вясновая прэм’ера фільму «Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці» ў беларускай агучцы праекту «Беларускія ўікэнды», у якой у якасьці саўндтрэку можна пачуць «Space Oddity» ў выкананьні Пятра і Валерыі. З ініцыятывы кампаніі velcom у падтрымку песьні быў зроблены кліп.
Уласна на даху кампаніі ў цэнтры гораду і здымалі гэтае відэа. Рэжысэрам роліку выступіў Мітры Сямёнаў-Алейнікаў. Ён кажа, што здымкі на вольным паветры заўжды непрадказальныя, ад таго больш захапляльныя, чым у студыі. І заўважае, што працаваць з выканаўцамі было надзвычай лёгка: яны адразу добра адчулі адно аднаго і выдатна справіліся з задачаю. Па выніку атрымаўся цалкам гарманічны дуэт і кліп, напоўнены паветрам. І, канечне, сама беларускамоўная вэрсія песьні Дэйвіда Боўі, дзякуючы цудоўнаму перакладу паэта Андрэя Хадановіча.
Кліп возьме ўдзел у другім туры на TuzinFM у сэзоне 2018/2019.
Валерыя Яскевіч і Пётар Клюеў — Space Oddity (рэжысэр — Мітры Сямёнаў-Алейнікаў)
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ