IOWA спяваюць пра беларускую мару
Гурт IOWA прэзентуе ў новым туры відэачарта TuzinFM кліп на песню «Мечта» — раней іх творчасць заўжды была па-за палітыкай.
Відэа, дзе салістка гурта, Каця Іванчыкава, спявае на беразе мора, было створанае ў падтрымку пратэстаў у Беларусі. У апісанні - хэштэг #жывебеларусь.
Паводле музыкаў, яны не маглі не адрэагаваць на падзеі на радзіме, таму адсунулі іншыя ідэі на другі план.
— Я веру, што калі не любіць свой народ, не прымаць яго, не намагацца зразумець новае пакаленне — дапамачгы яму ты не зможаш, як і даць надзею на будучыню.
Зараз гурт жыве і працуе ў Расіі. З мінулага году яны пачалі звяртацца да праблемных для грамадства тэмаў. Напрыклад, у кліпе на песню «Маяки» музыкі заклікаюць клапаціцца аб экалогіі. За новымі песнямі можна сачыць тут.
IOWA — Мечта
Я говорю себе - стоп!
Досчитаю до ста.
И забываю эти пули на вылет.
Они не ранят меня.
Слышу злые слова.
Знаю меня обвинят.
Камни, камни (Кто вы такие?)
В мою спину летят.
Солнце внутри меня
Ярче сияй.
Мечта - вот она.
Я иду за ней уверенно.
Нет, не любя нельзя
Пропустить сквозь себя
Сердец биение -
Цвет нашего поколения.
КАМЕНТАВАЦЬ