Unplugged 2
4745 / 1
22.07.2016

Тая сьвіта, ды налева пашыта

Альбом «Unplugged 2» ад гурта BosaeSonca прапануецца разглядаць як працяг лайв-экспэрымэнту ў выглядзе альбому «Адпусьці», але пры тым яна дужа розьніцца ад папярэдняга дыску.

У аснову новага альбома гурта BosaeSonca «Unplugged 2» лёг запіс жывога канцэрту на студыі Everest у Менску. Цікавосткай рэлізу зьяўляецца той факт, што ўсе партыі запісаныя падчас канцэрту, а таксама дапісаныя пазьней у студыі, выканалі два музыкі гурта — Алесь Кот-Зайцаў і Алесь Ясінскі. Адсюль назва «Unplugged 2».

У тытуле альбому крыецца і яшчэ адна ідэя. Як заўважаюць самі музыкі, рэліз зьяўляецца своеасаблівым працягам папярэдняга альбома гурта, «Адпусьці», які здабыў станоўчыя водгукі з боку беларускіх музычных крытыкаў і журналістаў і стаў «Найлепшым беларускамоўным альбомам» паводле сайту Experty.by. Гэтыя два альбомы розьняцца па гуку i па маштабе, але досыць падобныя па настроі. Музыкі нібы зрабілі працяг, але зьмянілі канцэпцыю з «аркестравай» на максымальна камэрную, запісаўшы цэлы дыск дуэтам. Такое гучаньне ім падалося таксама прывабным і яны вырашылі запісаць у якасьці экспэрымэнту цэлы альбом.

У рэліз ўвайшло 11 трэкаў. Большасьць зь іх — абсалютна новы матэрыял. У дыск уключаныя таксама дзьве песьні з папярэдняга рэлізу і кавэр на песьню гурта Sigur Ros. У дадатак да аўдыё было таксама зьнятае жывое відэа на песьню «Ruki na vadzie».

Рэцэнзіі на альбом на сайце Experty.by

BosaeSonca — «Unplugged 2» (2015)

Алесь Кот-Зайцаў — сьпеў, дадатковы сьпеў, гітара, бас-гітара, укулеле, губны гармонік, пэркусія, ксыляфон
Алесь Ясінскі — баян, бубны, пэркусія, гітара, бас-гітара, сьпеў

словы: Алесь Кот-Зайцаў (1, 2, 4—6, 9—11), Валярына Кустава (3), Sigur Ros (7), Алесь Ясінскі (8)
музыка: Алесь Кот-Зайцаў (1—5, 9—11), Sigur Ros (6, 7), Алесь Ясінскі (8)

запіс канцэрту, зьвядзеньне, майстарынг — Павел Сініла, студыя Everest
студыйны запіс дадатковых інструм
энтаў — Алесь Кот-Зайцаў, Алесь Ясінскі

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Julia / адказаць
    09.11.2016 / 22:13

    Раней лічыў што песьня Неба гэта на словы Анатоля Сыса, а тут напісана словы Алесь Кот-Зайцаў

  • КАМЕНТАВАЦЬ