Ілё і сябры. Ад сябе не ўцячэш
Беларускамоўны гурт зь Беластоку ў сваім трэцім студыйным альбоме разважае пра сэнс жыцьця.
У дыск увайшло 10 кампазыцыяў, над якімі вялася праца цягам пяці гадоў. Гурт стварыў музыку на вершы Ўладзімера Караткевіча, Анатоля Сыса, Алеся Разанава, упершыню зьявілася песьня на польскай мове. Акром музыкаў гурта ў запісе ўзяў удзел баяніст Алесь Ясінскі (у трэку «На гэтай зямлі»). «Ад сябе і ад жыцьця не ўцячэш, хоць і ня варта ўцякаць бяздумна — гэтая думка і перадае асноўны зьмест нашае працы. Сум, страту, самоту — усё гэта можна пераадолець, калі захацець. Лёгка не бывае і ня будзе, але варта жыць так, каб быць у згодзе з сабою», — сказала ў камэнтары для Tuzin.fm вакалістка Ilo&friends Ілона Карпюк.
Выдаў альбом фонд «Акно на ўсход», а запіс дыску стаў магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляскага ваяводзтва.
Ilo&friends мае ў сваім даробку альбомы «Па дарозе» (2007), «Сланечнікі» (2010), «Шчодры вечар добрым людзям» (разам з калектывам «Расьсьпяваны Гарадок», 2010), а таксама саўндтрэк да нямога фільму «Прастытутка», запісаны для праекту «Тузін. Немаўля» (2013).
Паслухаць альбом можна на Soundcloud, а таксама на старонцы гурта на Bandcamp.com. Са згоды гурта прэзэнтацыя альбома адбылася таксама ў афіцыйнай суполцы Tuzin.fm «УКантакце». Замовіць дыск можна праз мэйл ilovillage@gmail.com
Ilo & Friends — Кола (2016)
Ілё Карпюк — вакал
Марцін Кахановіч — гітары
Андрэй Гжэсь — пэркусія, бубны
Пётар Ігнатовіч — бас-гітара
Павал Амбражэвіч — клявішныя
Аляксандар Ясінскі — акардэон (7)
Музыка — Ilo & Friends
Словы — Уладзімер Караткевіч (1, 2, 3, 5 ,9, 10), Анатоль Сыс (4, 8), Ілё (6), Алесь Разанаў (7)
Запіс, зьвядзеньне, майстэрынг — Кшыштаф «Мурэк» Мураўскі, Lagrange Studio
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ