Bulbahuana
14018 / 0
11.03.2017

Buben Naruszewicz Baisan. З арыентацыяй на гарадзкіх вар’ятаў

Авангарднае трыё, якое склалі электроншчык, гітарыст ды паэт, прэзэнтавала свой першы сумесны альбом «Bulbahuana».

Задума праекту — аб’яднаць творцаў трох пакаленьняў, кожны зь якіх ужо мае свой стыль: у электроніцы, у музычнай імправізацыі, у паэзіі. Адказны за гучаньне Ўлад Бубен, якога лічаць бацькам беларускай электроннай сцэны. Ён працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў — ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыелу. Гітарныя імправізацыі належаць лідэру гурта «Князь Мышкін» Леаніду Нарушэвічу, які на сцэне больш за чвэрць стагодзьдзя. Ён аўтар некалькі дзясяткаў альбомаў, якія выходзілі на лэйблах Эўропы і Расеі. Тэкставы складнік — ад Алеся Плоткі (Baisan), паэта, перакладчыка, вядомага з удзелу ў гуртах JazzLatex, Samadhi Boom, TerraKod. Ён жа і агучыў свае вершы.

Стваральнікі альбому «Bulbahuana» кажуць, што гэты рэліз арыентаваны найперш на «гарадзкіх вар’ятаў, ліміту сярэдняй рукі і філфак». Выхаду альбому папярэднічаў сынгл «+375», які быў прэзэнтаваны на Tuzin.fm. У альбом увайшлі трэкі на беларускай і ангельскай мовах,

Рэліз даступны таксама на Itunes.

Tuzin.fm