Беларускі альбом
18287 / 2
08.05.2018

Сьпеўнасьць няроднай мовы. Беларускамоўны індзі-фольк з Масквы

Расейская сьпявачка настолькі ўразілася гучаньнем беларускай мовы, што вырашыла запісаць на ёй цэлую праграму. «Беларускі альбом» Мілы Ражковай возьме ўдзел у першым туры альбомнага чарту на TuzinFM у сэзоне 2018/2019.

Пра сваю гісторыю зачараваньня Беларусьсю пераможца фэсту «World Folk-2016» і былая ўдзельніца поп-гурту «Божья коровка» Міла Ражкова распавяла TuzinFM з нагоды выхаду «Беларускага альбому». «Я ўпершыню наведала Беларусь у 2015 годзе, калі мы з мужам прыехалі ў госьці да яго школьнага сябры ў Горадню. І я зачаравалася вашай краінаю, яе казачнай прыродаю, утульным горадам ды яе жыхарамі, — распавядае Міла. — Беларускую мову я ня часта чула ў вас, але калі гэта здарылася, мяне ўразіла яе неверагодная сьпеўнасьць. І мне вельмі захацелася засьпяваць па-беларуску. Так зьявілася ідэя перакласьці мае песьні».

Зь перакладамі ёй дапамагла гарадзенская паэтка Альжбэта Кеда, зь якой Міла пазнаёмілася падчас Геніюшаўскіх чытаньняў улетку 2016 году. Песьня «Зачаравана хмары плывуць» — першы плён іх супрацы. Па выніку Альжбэта пераклала 8 песень Ражковай, як на яе вершы, так і на вершы паэтаў зь Ніжняга Ноўгараду Марыны Марэнінай і Аляксея Філонава, а таксама расейскаймоўнай паэткі зь Літвы Лены Элтанг.

«Беларускі альбом» можна паслухаць і набыць на пляцоўках Google Play і iTunes.

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • Александр Лазутин
    Александр Лазутин / адказаць
    17.09.2018 / 17:42

    Великолепно!

  • Валерий Тетерев
    Валерий Тетерев / адказаць
    21.09.2018 / 13:15

    Удачи Вам Людмила всегда и во всём....
    http://dobrogoutra.ru/noname/imgbig/dobrogoutra_ru_413.gif

  • КАМЕНТАВАЦЬ