Ратаваньне ў танцы. Дэбютнік ад рэпэра Mandzik’а
Рэпэр Mandzik прэзэнтаваў EP «Tancy». Кожны з чатырох трэкаў у ім адпаведае пэўнаму стылю музыкі — ад афрыканскіх танцаў да клюбнага дэнсу.
Mandzik — праект Дзяніса Мандзіка, які называе сябе ў сетках «трэп-рэвалюцыянэрам» і ставіць за мэту ўзьняць беларускі гіп-гоп на новы ўзровень. Канцэпцыя ягонага дэбютнага міні-альбому ў тым, каб паказаць разнастайнасьць стыляў ды распавесьці пра розныя танцы. У трэках згадваецца джыга, дыска, слэм, сальса, флямэнка, кукарача… І кожны з чатырох трэкаў адрозны стылістычна.
«Танцы натхняюць, ратуюць і не даюць сумаваць. І ня важна, умееш ты танчыць альбо не. Спадзяюся, што кожны слухач знойдзе нешта сваё ў гэтым рэлізе», — зазначае з нагоды прэм’еры выканаўца.
Праца над EP вялася ў Vibe studio і студыі Nestanda. Вокладку да рэлізу аформіла Ганна Клокава. Больш пра выканаўцу можна дазнацца зь ягонай афіцыйнай суполкі.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ