Tuzin.fm абвесьціць «Герояў году» на сваім 12-годзьдзі
3133 / 0
13.11.2015

Tuzin.fm абвесьціць «Герояў году» на сваім 12-годзьдзі

12 сьнежня Tuzin.fm адзначае 12-ы дзень народзінаў і ладзіць вялікі канцэрт намінантаў прэміі «Героі году». У клюбе «Пляцоўка Хол» назавуць галоўнае адкрыцьцё і найлепшы гурт у беларускай музыцы за 2015 год. Да абвяшчэньня шорт-лісту прэміі квіткі можна набыць з істотнай зьніжкай.

«Наш праект стартаваў у беларускім сеціве ў кастрычніку 2003 году, але так павялося, што дзень народзінаў прыпадае на магічную дату — 12.12. У гэты ж дзень мы называем найлепшы дэбют і найлепшы гурт у беларускай музыцы за год», — кажа кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін. На «Героях году» прадстаўлена пяць намінацыяў. Пераможцаў у дзьвюх галоўных — «Адкрыцьцё году» і «Героі году» — вызначае рэдакцыя парталу. «Найлепшы кліп», «Найлепшую песьню» і «Найлепшы альбом» абіраюць наведнікі парталу. Падвядзенне вынікаў музычнага году на партале адбываецца штогод ужо ў 13-ы раз. У розны час найлепшымі прызнаваліся такія гурты, як Zet, N.R.M., «Крамбамбуля», рок-паэт Міхал Анемпадыстаў, «Ляпіс Трубяцкі», Akute, Re1ikt, летась «Героямі году» былі названыя Dzieciuki.

Квіткі на «Герояў году» ўжо зьявіліся ў продажы. Да абвяшчэньня шорт-лісту 23 лістапада іх можна набыць з істотнай зьніжкай.

12.12.2015. 19:00. Пляцоўка-Хол (пл. Кастрычніцкая, 1, Палац Рэспублікі). Прэмія «Героі году». Кошт квіткоў (з улікам камісіі апэратара) — 100 000 (танцпляц), 120 000 (столік) — да 23.11; 150 000 (танцпляц), 180 000 (столік) — папярэдне; 200 000 (танцпляц), 250 000 (столік) — у дзень пры наяўнасьці. Даведкі па тэл.+375 29 687-20-93.

КВІТКІ НА ЦЫРЫМОНІЮ МОЖНА НАБЫЦЬ ОН-ЛАЙН АБО Ў КАСАХ KVITKI.BY ПА ЎСЁЙ КРАІНЕ

Відэа з апошніх цырымоніяў:

2012

2013

2014

Tuzin.fm