J:Морс у BML Premium: 5 галоўных гітоў + прэм’ера!
Cамы рамантычны гурт на беларускай музычнай сцэне з нагоды 20-годзьдзя зайграў жывы сэт з найлепшых песень у студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live.
У размове зь Міраю Шульц Уладзімер Пугач распавядзе пра самыя захапляльныя моманты зь біяграфіі гурта, прыгадае сваю першую песьню ды прэзэнтуе зусім новы твор. Як заўжды ў прэміюм-выданьні праграмы — яшчэ болей песень, болей эмоцыяў і розыгрыш прызу пры канцы.
Песьні, якія гучаць у праграме:
«Не умирай»
(музыка Ўладзімера Пугача, словы Ўладзімера Пугача, Вячаслава Бандарэнкі, Вадзіма Касалапава)
«Web-дизайн»
(музыка і словы Ўладзімера Пугача)
«Босиком по мостовой»
(музыка Ўладзімера Пугача, словы Ўладзімера Пугача, Вячаслава Бандарэнкі)
«Глядзі»
(музыка і словы Ўладзімера Пугача)
«Нравится»
(музыка і словы Ўладзімера Пугача)
«Электричество»
(музыка і словы Ўладзімера Пугача)
Госьцем наступнага выданьня будзе фанк-гурт Groove Dealer. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 2 лістапада ў 20:25 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM, фота Алісы Ахрамовіч
КАМЕНТАВАЦЬ