Удзельнік Yellow Power зьняў найлепшы буктрэйлер беларускай літаратуры (відэа)
4343 / 3
17.02.2016

Удзельнік Yellow Power зьняў найлепшы буктрэйлер беларускай літаратуры (відэа)

Музыка і рэжысэр Дзяніс Кудраўцаў стаў аўтарам трэйлеру да кнігі Сяргея Дубаўца «Сіні карабель у блакітным моры плыве».

Менавіта ягоную працу журы фэстывалю velcom Smartfilm назвала «Найлепшым буктрэйлерам беларускай літаратуры». Да разгляду прымаліся відэа, зьнятыя на мабільны тэлефон, якія ў сьціслай форме распавядалі бы пра твор замежнай ці беларускай літаратуры. Усяго было даслана каля 100 ролікаў.

Буктрэйлер на кнігу-фантасмагорыю «Сіні карабель у блакітным моры плыве» зьняў Дзяніс Кудраўцаў, мультыінструмэнталіст і рэжысэр. Ён грае на бубнах у гурце Yellow Power, які перамог на «Басовішчы-2011», на гітары і бас-гітары ў гурце Masque Noir. Нядаўна выйшаў яго супольны альбом, запісаны зь Віктарам Сямашкам. Віктар, дарэчы, прачытаў тут тэкст ад аўтара.

Здымкі буктрэйлеру адбываліся каля вёскі Сінія Горы каля Смалявічаў, дзе і жыве Дзяніс. Саўндтрэкам гучыць песьня зь яго сольнага праекту, які так і завецца — «Сінія горы». Сьпявае Ліна Воўкава.

Гран-Пры velcom Smartfilm атрымаў буктрэйлер да кнігі «1984» Джорджа Орўэла, які зьняў на свой мабільны тэлефон Аляксандар Абразцоў.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Maximka Субоч
    Maximka Субоч / адказаць
    18.02.2016 / 21:53

    Класны ролік)

  • Maksim Tsarou
    Maksim Tsarou / адказаць
    23.02.2016 / 10:03

    Ільга book trailer зваць кніга-рэй. Бо весці рэй - гэ й ё пра trailer. І мо наша слова "кніга" захаваеце.

  • Searhei Budkin
    Searhei Budkin / адказаць
    23.02.2016 / 14:00

    Ведаеце, Максім, як толькі зьявілася слова "галёшы", дык рускія пурысты прапаноўвалі ўжываць ужываць слова "мокраступы", але прыжыліся ўсё ж тыя "галёшы". Пурызму мусіць быць у меру.

  • КАМЕНТАВАЦЬ