Shuma і Re1ikt выклікалі фурор на прэміі Experty.by (фота)
Альбом гурта Shuma «Жніво» і гурта Re1ikt «Лекавыя травы» ўзялі большасьць узнагародаў на штогадовай прэміі сайту Experty.by.
Праца гурта Re1ikt «Лекавыя травы» прызнаная найлепшым рок-альбомам, а таксама альбомам году па дзьвюх вэрсіях — штатных экспэртаў і народных экспэртаў. «Жніво» ад Shuma атрымала перамогу ажно ў пяці намінацыях — найлепшы фольк-альбом, найлепшы беларускамоўны альбом, найлепшы альбом па вэрсіі замежных экспэртаў і па вэрсіі вялікага журы, а таксама альбом году разам з прызам ад генэральнага партнэра прэміі «Атлант Тэлекам».
Найлепшым дэбютным альбомам названы «Наша автономная боевая ракета» ад берасьцейскага гурту NABR, а найлепшым індзі-поп/электронным альбомам — «Музыка — всё!» ад гурту «Серебряная свадьба».
Усе рэйтынгі можна паглядзець на сайце Experty.by.
Зьміцер Безкаравайны, кіраўнік Experty.by
Віктар Сямашка абвяшчае пераможцу ў намінацыі «Фольк-альбом»
Re1ikt
Госьці цырымоніі Ўладзь Лянкевіч (Tonqixod) і Алег Хаменка («Палац»)
Зьміцер Безкаравайны, Руся і Надзея Чугунова (Shuma)
Tuzin.fm, фота Аляксандра «Tarantino» Ждановіча
КАМЕНТАВАЦЬ