Akute дасьць канцэрт па заяўках слухачоў (+ топ-5 відэа)
3268 / 0
05.04.2016

Akute дасьць канцэрт па заяўках слухачоў (+ топ-5 відэа)

Музыкі заявілі, што на сваім сольным канцэрце 22 красавіка ў Менску ў межах праекту «Жывы Тузін» сыграюць тыя песьні, якія абяруць іх прыхільнікі.

Напярэдадні выступу ў клюбе «ILI», Akute прапанавалі слухачам самім вырашаць, якія песьні на ім прагучаць. Вызначэньне «народнага сэт-ліста» будзе праходзіць такім чынам: да 12 красавіка кожны ахвочы можа назваць да пяці песень гурта, якія абавязкова хоча пачуць. Усе прапановы будуць уключаныя ў галасаваньне. Па яго выніках 15 трэкаў, што набяруць большасьць галасоў, абавязкова ўвойдуць у сэт-ліст канцэрту.

Вакаліст Akute Стас Мытнік прызнаецца, што некалькі яго самых улюбёных песень гурту яшчэ ня чутыя іншымі. Яны ўваходзяць у новы альбом, над якім цяпер ідзе праца. А з ужо вядомых, Стас вылучае «Зь неба не дастаць», «Ціха, як мая сьмерць», «Твае анёлы». Аўтар большасці твораў, басіст гурта Раман Жыгараў назваць пэўныя песьні не бярэцца: «За ўвесь час сабралася вялікая колькасьць твораў. Самае крутое, што мне ня сорамна ні за адзін зь іх. Таму, з аднолькавым задавальненьнем я граю абсалютна ўсе нашыя песьні», — зазначыў музыка.

Свае прапановы па песьнях можна пакідаць на старонцы падзеі.

Сольны канцэрт Akute пройдзе ў межах праекту «Жывы Тузін», які ладзіць партал Tuzin.fm пры інфармацыйнай падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».

22 красавіка (пятніца). 19:00. Клюб ILI (пр-т Незалежнасьці, 131/1). Гурт Akute з праграмай «Найлепшыя песьні». Кошт квітка (толькі танцпляц) — 180 000 (папярэдне), 200 000 (у дзень, пры наяўнасьці). Інфа: +375 29 687-20-93. Папярэдне квіткі можна набыць ў клюбе ILI (штодня з 14:00 да 23:00, пр-т Незалежнасці, 131/1), у пунктах продажу па Менску і он-лайн.

Падзея ў Facebook/УКантакце

Топ-5 найлепшых песень Akute. Выбар Tuzin.fm