Cам сабе пан. Яскравы дэбют гурта Tadeush (аўдыё)
Дэбютны трэк ад менскай каманды перамог у 12-м туры аўдыёчарту і не зьбіраецца саступаць пазыцыю лідэра.
Песьня «Цэглы дзень» ад гурту Tadeush была прэзэнтаваная на Tuzin.fm у межах 12-га туру галасаваньня і адразу ж узьнялася на першую прыступку. Па выніку яна набрала 535 галасоў, і адарвалася ад другога месца на 115 галасоў! Менавіта з дапамогай гэтай кампазыцыі музыкі заявілі пра сябе і цешацца, што яе ацанілі слухачы. «Нас вельмі ўзрадавала рэакцыя наведнікаў! Кожная перамога — гэта стымул рухацца наперад. Мы самі сачылі за падзеямі ў чарце, з усіх трэкаў хацеў бы адзначыць найперш цікавыя і арыгінальныя песьні гуртоў „Мама“ і TonqiXod. Мы ў сваю чаргу працягваем працаваць далей, дзякуй вам за натхненьне», — заявіў з нагоды перамогі лідэр гурта Андрэй Бурбо.
Запіс новага трэку
Цяпер гурт рыхтуе да выданьне свой другі самотнік «Надзея», яго рэліз прызначаны на другую палову ліпеня. А бліжэй да восені Tadeush зьбіраецца пачаць канцэртную дзейнасьць. Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйныя суполкі ва «УКантакце», Facebook, Instagram, а таксама на афіцыйным сайце.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ