Мысьляры вырашаюць! Беларускія філёзафы сфармуюць «Мэгатур-2016»
3531 / 1
05.07.2016

Мысьляры вырашаюць! Беларускія філёзафы сфармуюць «Мэгатур-2016»

Акурат у год беларускага мысьленьня вынікі сэзону 2015—2016 на Tuzin.fm падвядуць найлепшыя беларускія філёзафы. Кожны зь іх прапануе ў мэгатур 12 песень, што бралі ўдзел у аўдыёчарце.

14-ы год запар «Тузін» падводзіць вынікі музычнага году. Кожны раз у гэтай справе дапамагае экспэртная рада, якая абірае з удзельнікаў чарту тыя песьні, якія трапляюць у мэгатур. Рада кожны раз мяняецца — вызначалі музычныя журналісты, кіраўнікі беларускіх лэйблаў, музычныя рэдактары радыё, прадстаўнікі тэлевізіі, лідэры легендарнай суполкі «Тутэйшыя». Пазалетась гэта былі кіраўнікі беларускіх клюбаў, а летась — беларускія паэты. Сёлета гэта будзе пяць беларускіх філёзафаў. Шосты голас належыць рэдакцыі Tuzin.fm.

Кожны зь сябраў рады прапануе ў выніковы тур 12 песень, якія ўдзельнічалі ў аўдыёчарце ў сэзоне 2015—2016. Слухаць і абіраць будуць — Валянцін Акудовіч, Вольга Шпарага, Уладзімер Мацкевіч, Міхаіл Баярын, Ігар Бабкоў. Такім чынам мы далучаемся да году беларускага мысьленьня, які абвесьцілі шэраг недзяржаўных арганізацыяў ды ініцыятываў. У яго межах ужо прайшлі лекцыі ды імпрэзы, выйшла кніга «Цытуй сваё» і «Анталёгія беларускага мысьленьня».

Песьні, што будуць згаданыя экспэртамі, возьмуць удзел у вялікім выніковым Мэгатуры. Усе кропкі над «і» расставяць самі наведнікі. Для правядзеньня «МэгаТуру-2016» абраная традыцыйная схема на выбываньне: пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратарамі гіт-параду будуць здымацца песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. 12-ка найлепшых песень складзе выніковы «залаты» тузін году.

Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены. Наступны этап галасаваньня — «да апошняга», ажно пакуль у чарце не застанецца адна кампазыцыя — уласна Песьня сэзону на «Тузіне». Якая песьня стане найлепшай, будзе залежыць ад наведнікаў, якія штодня змогуць прымаць удзел у галасаваньні ў звыклай «тузінаўскай» форме.

Паколькі ўжо трэці сэзон на Tuzin.fm таксама ёсьць чарт кліпаў і альбомаў, выніковае галасаваньне будзе праведзена і ў іх. У выніковым туры ў гэтых чартах возьмуць удзел усе тыя кліпы (альбомы), якія ўдзельнічалі ў галасаваньні цягам усяго сэзону. Па аналёгіі зь песенным мэгатурам, празь некаторы час той, хто займае апошняе месца, будзе здымацца з галасаваньня да таго моманту, покуль у чарце не застанецца Кліп сэзону і Альбом сэзону.

Сачыце за навінамі і не прапусьціце пачатак самага цікавага і захапляльнага туру гіт-параду на Tuzin.fm! Усе тры супэртуры пачнуцца 15 ліпеня.

Усе ўдзельнікі аўдыёчарту на Tuzin.fm у сэзоне 2014/2015 (13 тураў + адмысловы навагодні тур18 верасьня 2015 — 1 ліпеня 2016), у альфабэтным парадку:

:B:N: feat.Tony Fadd — Хвалі

Akute О Божа мой

AlliaМокрыя

BosaeSonca і Ганна Хітрык — Фаервэркамі

Brutto — Будзь сьмелым

Dzieciuki Тадэвуш Касьцюшка

Ferris Wheel Маладыя гады

Haina Ты абяцала

Ilo&friends Сьвечкі

Intelligency Mova

Irdorath — Быў. Ёсьць. Буду

Martin S. Так і трэба

Naka — Малітва

Navi — Новы год

Navi — Плакалі ветры

NGe Маяк

NizkizЦемра

Pauline — Маё мора

Pawa — Зайграй жа дударочку

Pomidor/off Вясёлых сьвятаў

Rahis — Па праспэкце

Re1ikt і Павал Аракелян Толькі сьнег

Re1ikt Люцэрна

S.D. — Колькі

Shuma Лося

Skrizhali — Гэта твая зямля

Sounduk Давай сьмяяцца

Tadeush Цэглы дзень

Teleport — Leta

Terrakod — Брудныя танцы

TonqiХod і Сяргей Пукст Марозная

TonqiXod Камняпад

Trubetskoy і Аляксандар Памідораў Цуд на Каляды

Trubetskoy Гэтым разам

U.G.oslavia — Маладосьць

Vinsent Музыка

Vinsent і Šuma Voices Каляды

Vuraj і Cherryvata Шчодры вэчор

Алесь Дзянісаў і «Палац» — Каляды

Амплітуда сьмеласьці Амплітуда сьмеласьці

Андрэй Сянькевіч — Наш час

Зьміцер Вайцюшкевіч Стары муж

Зьміцер Вайцюшкевіч і Pauline — Бывайце здаровы

Дай дарогу!  Ня веру

Дуэт «Вера і Патрыцыя» і мужчынскі хор «Унія» Новая навіна

Ілюжан Маценька

Крамбамбуля — То ня дудка

Лявон Вольскі і 25 АББА Orkiestra — Зямля

Мама Cеяць вецер

Мутнаевока — Голыя танцы

Нагуаль Вясенка

Ня варта — Сонца над Бабілёнам

Ойра — Тваё маё сэрца

Рэй Бывай.by

Рэха Дурніца

Уладзімер Пугач Адліга

Ян Жанчак Музыка супраць вайны

Ян Жанчак і Ларыса Сімаковіч — Гэта я

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    13.05.2017 / 11:56

    У сувязі са зьменай дамэна ў спасылках на мр3 неабходна прапісаць замест tuzin.fm - tuzinfm.by. Напрыклад: замест - http://tuzin.fm/performer/mp3/2338/heta-ja.html - http://tuzinfm.by/performer/mp3/2338/heta-ja.html

  • КАМЕНТАВАЦЬ