Uzari: «Я ведаю, што патрэбна беларускаму слухачу»
З нагоды перамогі ў трэцім туры аўдыёчарту зь песьняй «Мора», сьпявак Юзары паразважаў пра місію свайго новага музычнага праекту і патлумачыў чаму ён вырашыў паставіць на беларускую мову.
Песьня Юзары «Мора» паступова падбіралася да першага месца. У дэбютным для сябе папярэднім туры яна фінішавала трэцяй, а ў гэтым выйшла пераможцай у двубоі з «Бонай» гурту Sakramant, набраўшы па выніку 475 галасоў.
«Ведаеце, увесь час я сачу за беларускамоўнымі выканаўцамі і адзначаю цікавыя знаходкі ды ідэі, але збольшага бачу, што ўсё роўна нечага не стае. Мяркую, наш гурт здольны зрабіць свой унёсак у разьвіцьцё нашай музычнай сцэны», — кажа Юзары. Сам ён ня думае, што беларускамоўная творчасьць звужае аўдыторыю. «Я да гэтага імкнуўся з 2011 году. Калі пачынаў сваю кар’еру. Мая маці (Галіна Грамовіч — салістка аркестра Фінберга, — заўвага ТГ) выхавала ў мяне густ да сапраўднай беларускай культуры. Таму я ведаю, што патрэбна беларускаму слухачу. І крок за крокам выконваю гэта».
Цяпер гурт Uzari працуе над новымі песьнямі ды актыўнай выступае. Акрамя таго Юзары Наўроцкі разам з харэографам Вольгай Шамровай заснаваў цэнтар сучаснага мастацтва «Арт-Платформа», дзе дзяцей вучаць музыцы і танцам.
За наступнымі крокамі Юзары ў справе прасоўваньня беларускай культуры можна сачыць празь яго афіцыйныя суполкі ЎКантакце і Фэйсбуку.
Tuzin.fm
КАМЕНТАВАЦЬ