Intelligency. Прымірэнчы сынгл на Раство (прэм’ера!)
2882 / 1
07.01.2017

Intelligency. Прымірэнчы сынгл на Раство (прэм’ера!)

Гурт Intelligency, прызнаны адкрыцьцём году ў беларускай музыцы на прэміі «Героі году — 2016», прэзэнтуе на Tuzin.fm сынгл з будучага альбому #techno_blues — песьню «Adnoe», якая гучыць на беларускай, украінскай і расейскай мовах.

Рэліз вырашана было зрабіць менавіта 7 студзеня, на праваслаўнае Раство, каб падкрэсьліць галоўную ідэю песьні — прымірэньня і яднаньня. «Беларусаў, украінцаў і расейцаў шмат чаго яднае. Мы адрасуем нашу песьню простаму слухачу, які не пераймаецца палітыкай і можа жыць у Валгаградзе або Кіеве, Менску або Львове. Мы ведаем, што можа быць нэгатыўная рэакцыя сярод зацятых праціўнікаў па розныя бакі барыкадаў. Аднак, мы не пяем пра палітыку, бо як толькі справа тычыцца яе, то зьяўляецца хлусьня ды падман і ўсё зьмешваецца з брудам. А праўда ў тым, што ёсьць людзі, блізкія нам як ва Ўкраіне, так і ў Расеі», — сказаў з нагоды прэм’еры на Tuzin.fm аўтар тэксту і вакаліст Intelligency Усевалад Доўбня. У якасьці вокладкі да сынглу быў узяты фрагмэнт фрэскі «Апостал» з Наўгародзкай Сафіі.

Усевалад кажа, што акром ідэйнага складніку, хацелася паказаць таксама, як гучаць тры мовы ў адной песьні і стварыць тым самым асаблівы настрой. Музыка кажа, што на яго твор паўплывала музыка госпэл і творчасьць Джона Ленана. Музыку да песьні «Adnoe» Усевалад напісаў разам з сваім паплечнікам — Юрыем Тарасевічам. У запісе акрамя Ўсевалада (гітара, вакал) і Юрыя (клявішы, пэркусіі) узялі ўдзел Міхаіл Станевіч (бас), Яўген Мурашка (гітара). Майстарынг зрабіў Руслан Шарыпаў.

Кампазыцыя мае ўвайсьці ў альбом #techno_blues, які пабачыць сьвет у сакавіку. Яго жывая прэзэнтацыя разам з аркестрам адбудзецца 15 красавіка. Падрабязнасьці — у нашай афішы.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    07.01.2017 / 20:01

    Тэкст песьні:

    тут небо все те ж.
    тут небо пливе так тихо.
    неба блюз незайманий.
    а ти як не ти тут.

    а ти сам собі і небо і земля
    гірке i змучене так сильно.
    сам собі і небо і земля
    неможливо неможливо
    о-о-о ! Мы ўсе адное ! (х4)

    я буду з табой
    я буду з табою буду
    я буду вадой я буду табой
    а ты мне братам

    а ти сам собі і небо і земля
    гірке i змучене так сильно.
    сам собі і небо і земля
    неможливо неможливо
    о-о-о ! Мы ўсе адное ! (х4)

  • КАМЕНТАВАЦЬ