Belsat Music Live №4: Naviband (поўнае відэа!)
3560 / 0
28.01.2017

Belsat Music Live №4: Naviband (поўнае відэа!)

Госьці чацьвертага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — Naviband.

Вядоўца Міра Шульц закранае ў размове з Арцёмам Лук’яненкам і Ксюшай Жук тэмы, нашмат важнейшыя і цікавейшыя за «Эўравізію». Як музыкам удаецца гарманічна пачувацца і ў афіцыйным і ў незалежным мэдыяполі? Ці важна ім, для каго выступаць, і ад якіх канцэртаў яны адмовяцца? У прыватным блёку размова пойдзе пра дачыненьні Арцёма і Ксюшы — каханьне сілкуе творчасьць ці наадварот? Хто зь іх дамінуе ў жыцьці, а хто на сцэне? Naviband поўным складам сыграюць некалькі сваіх гітоў і зусім новую песьню, якая ўвойдзе ў будучы альбом.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Гісторыя майго жыцьця»

«Выберу сам»

«Не пакідай»

узыка і словы Арцёма Лук’яненкі)

Пятае выданьне Belsat Music Live выйдзе ў этэр у наступную суботу, 4 лютага ў 20:30 на тэлеканале «Белсат». Гасьцямі праграмы будзе «Стары Ольса».

TuzinFM