Сяргей Пукст. Зроблена рукамі (аўдыё)
Удзельнік праектаў «Тузін.Перазагрузка» і «Тузін.Немаўля» выдае альбом, які называе «апошнім».
Новы рэліз Сяргея Пукста «Последний альбом» рыхтаваўся цягам пяці гадоў. У яго ўвайшлі песьні розных часоў творчасьці. У адрозьненьне ад папярэдняга дыску «Внутреннее» (2012), гэты зьяўляецца плёнам сумеснай працы. Акрамя Пукста ў запісе ўзялі ўдзел Максім Кот-Кузьма (бас), Алег Вайтулевіч (бубны), Антон Ганькоў (клявішы), Цімур Рэйзіс (клявішы).
Сам Пукст называе свой новы дыск «вітальным і гучным» ды кажа, што ня будзе аддаваць яго ў шырокую дыстрыбуцыю. Кожны дыск ён зрабіў ды аформіў уручную.
Набыць «Последний альбом» можна непасрэдна ў артыста. Найбліжэйшая магчымасьць гэта зрабіць — 19 сьнежня ў менскай кніграні «Логвінаў». Сяргей сустрэнецца з слухачамі ды дасьць бясплатны міні-канцэрт.
Tuzin.fm, фота — Уладзімер Парфянок
«Последний альбом» часткова дасяжны для праслуховаўньня ў сеціве.
КАМЕНТАВАЦЬ