«Сэксуальная» рэвалюцыя: рагачоўцы апярэдзілі Akute і S°unduk
4422 / 4
16.12.2013

«Сэксуальная» рэвалюцыя: рагачоўцы апярэдзілі Akute і S°unduk

Трэці тур аўдыё-чарту на Tuzin.fm прынес нечаканы вынік. Пераможцам стала песьня «Ойра» гурта з Рагачову Sex.

Зь песьняй «Ойра» гурт Sex дэбютаваў у чарце на Tuzin.fm. Каманда атрымала перамогу ў трэцім туры дзякуючы згуртаванасьці сваіх прыхільнікаў, якіх нямала. Афіцыйная суполка гурта «ЎКантакце» налічвае больш за 9000 чалавек. Для параўнаньня — у іх «супернікаў» па чарце менш практычна ўдвая — у Паліны Рэспублікі 5300, а ў Akute пад 5000.

«Мы былі прыемна зьдзіўлены, калі нашы слухачы разгарнулі цэлую кампанію ў сеціве па падтрымцы нашай песьні на „Тузіне“. Удзельнічаць у чарце і адразу ж перамагчы было пачэсна. Рабяты, дзякуй! Мы не ўспрымаем тое, што адбывалася падчас галасаваньня за нейкую канкурэнцыю. У гіт-парадзе ўдзельнічаюць вельмі разнаплянавыя каманды. Хутчэй гэта было змаганьне настрояў. Калі перамаглі „Акуты“, настрой стаў больш гульлівым і баявым, таму нам і дасталося першае месца», — кажа ўдзельнік гурта Sex Валер Навічкоў, аўтар «Ойры».

Навінаў у рагачоўскай каманды як заўжды процьма. На днях яны паказалі свой новы кліп і ўжо здымаюць новы ды рыхтуюцца да чарговых канцэртаў. Паглядзець ды паслухаць Sex можна ў іх пабліку.

Tuzin.fm

Тэгi:
Sex

КАМЕНТАРЫ:

  • Шумий трольь / адказаць
    16.12.2013 / 18:41

    можна нават ўжо "МенскАрэну" зьбIраць

  • Андрэй Філіпчык
    Андрэй Філіпчык / адказаць
    16.12.2013 / 20:24

    А на разагрэў - Саладуху

  • hwedar / адказаць
    27.01.2017 / 17:48

    Паблiк прыватны... Не пабачыць мне SEX'у.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    27.01.2017 / 21:51

    Гурт зьмяніў назву на "Ойра", адпаведна зьмяніўся паблік. Старонка гурту на "Тузіне" - http://tuzin.fm/performer/61/sex.html

  • КАМЕНТАВАЦЬ