«Крылы» Юліі Глебавай — найлепшы альбом восені-2017 на TuzinFM (аўдыё)
5527 / 0
04.12.2017

«Крылы» Юліі Глебавай — найлепшы альбом восені-2017 на TuzinFM (аўдыё)

Пераможцам восеньскага альбомнага чарту на TuzinFM стаў альбом Юліі Глебавай «Крылья».

Альбом Юліі Глебавай змагаўся за першае месца з працаю гурту «Кашлаты Вох». Па выніку яе «Крылья» ўзьляцелі на недасягальную вяршыню. З вынікам у 936 галасоў альбом стаў пераможцам першага туру ў сэзоне 2018/2019. Сьпявачка прызнаецца, што яна сачыла за галасаваньнем разам з астатнімі ўдзельнікамі свайго гурту «Час Speak». «Мы запісвалі гэты дыск цягам некалькіх гадоў. Гэта была вельмі карпатлівая праца, бо некаторыя песьні мы неаднойчы зьмянялі і перароблівалі, каб дасягнуць жаданага выніку. Таму хацелася, каб наш альбом знайшоў водгук у слухачоў. І сам факт падтрымкі і перамога на „Тузіне“ шмат значаць для нас», — заявіла з нагоды перамогі Юлія. Сама яна аддавала свой голас альбомам «Синоптик» Nizkiz i «Адчувай» Pauline.

Юлія кажа, што за час працы над альбомам «Крылья» яна з музыкамі знайшла нарэшце той гук і канцэпцыю, якая падаецца на сёньня аптымальнай. Гэтыя знаходкі будуць скарыстаныя ў новых песьнях. У сьнежні ў яе каманды заплянаваныя некалькі выступаў у Нямеччыне. За навінамі сьпявачкі можна сачыць праз афіцыйную суполку.

TuzinFM, фота з афіцыйнай суполкі сьпявачкі