Pawa з новымі вакалісткамі ў #BML: танцы ў тралейбусе, Кіпелаў і канкурэнцыя ў фольку (поўнае відэа)
4235 / 0
08.12.2018

Pawa з новымі вакалісткамі ў #BML: танцы ў тралейбусе, Кіпелаў і канкурэнцыя ў фольку (поўнае відэа)

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — гурт, які сьмела спалучае старадаўнія сьпевы з электрапопам ды гард-рокам.

Беларуская фальктроніка. Так называе свой стыль Pawa. Гурт у сваіх песьнях спалучае старадаўнія напевы з электрапопам ды гард-рокам. Стаўка робіцца на жаночыя галасы. Гэтыя музыкі любяць зьдзіўляць сваіх прыхільнікаў. Могуць з салістамі беларускай Опэры засьпяваць «Кипелова» па-беларуску ці зьняць кліп з бойкай на раёне ды скокамі ў тралейбусе. У размове зь вядоўцай Міраю Шульц лідар Pawa дудар Юрась Панкевіч распавядзе пра апошнія экспэрымэнты, cупрацу з прадусарам гурта «Краски», канкурэнцыю са «Старым Ольсам» ды прэзэнтуе новых вакалістак. У жывым сэце прагучаць апошнія напрацоўкі гурта і вядомыя ўжо песьні ў актуальным гучаньні.

Песьні, якая гучаць у праграме:

«Dudaročku»

(словы і музыка народныя, апрацоўка Pawa)

«Šliach damoŭ»

(словы Сяргея Шаўчэнкі, музыка Pawa)

«Zastukacieli, zahrukacieli»

(словы і музыка народныя, апрацоўка Pawa)

«Siadaj nie hadaj»

(словы і музыка народныя, апрацоўка Pawa)

«Ciacierka»

(словы і музыка народныя, апрацоўка Pawa)

Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе Віктар Шалкевіч. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 15 сьнежня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM