Bez.Not — пра турму, ЛСП і Маўзэра ў #BML (поўнае відэа)
3278 / 0
19.05.2018

Bez.Not — пра турму, ЛСП і Маўзэра ў #BML (поўнае відэа)

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live выступіла адна зь вядучых рэгі-камандаў зь Беларусі — Bez.Not.

Магілёўская каманда ўзяла добры старт у сярэдзіне 00-х: поўныя залі, гастролі па Беларусі, перамогі ў фэстах. Іх галоўны гіт «Мимо дома» гучыць у расейскім фільме «Залезь на луну», песьню Жэні Сысоева ў рэпэртуар бярэ Захар Май. Найлепшыя гіты за першыя 6 гадоў «Без.Нот» сабралі ў альбом «Спустя рукава» і ўжо было пачалі працу над другім дыскам, але нечакана зьніклі з далягляду. Аказалася, што праз праблемы з законам лідэра каманды, які трапіў у турму за наркотыкі. Летась гурт вярнуўся з альбомам «Акривия» і аднавіў канцэртную дзейнасьць.

У размове зь вядоўцаю Belsat Music Live Мірай Шульц лідэр Bez.Not распавядзе пра тое, як на яго паўплывала турма, а таксама чаму ён перасьпяваў песьню ЛСП і чым скончыўся канфлікт зь Янам Маўзэрам. У жывым сэце прагучаць галоўныя гіты каманды, у тым ліку з новага альбому.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Бьёт бит» (словы Яўгена Сысоева, музыка Bez.Not)

«Солнце садится» (словы Яўгена Сысоева, музыка Bez.Not)

«Нерусский» (словы і музыка Bez.Not)

«Мимо дома» (словы Яўгена Сысоева, музыка Bez.Not)

«Осень» (словы Яўгена Сысоева, Андрэя Кірпічова, музыка Bez.Not)

«Колыбельная» (словы і музыка Bez.Not)

Праз тыдзень у 60-м па ліку выданьні Belsat Music Live выступіць Алесь Камоцкі. Прэм’ера 26 траўня ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM