Замежныя музыкі, якія падтрымалі беларускія пратэсты (ТОП-12)
1973 / 0
14.10.2020

Замежныя музыкі, якія падтрымалі беларускія пратэсты (ТОП-12)

У сеціве назбіралася вялізная калекцыя сёлетніх песень у падтрымку беларускіх пратэстаў. Мы сабралі тузін кампазіцый, створаных замежнымі музыкамі - краінамі-суседкамі і не толькі.

Падзеі ў нашай краіне прыцягваюць увагу ўсяго свету.


 

Элизиум - Жыве Беларусь (Расія)

Рок-гурт з расійскага Ніжняга Ноўгарада адгукнуўся на паслявыбарчыя падзеі адным з першых.


 

Беz обмежень feat. Kozak System & Скай & Артур Данієлян – Героям (Украіна)

Песня, якая ўжо мае пад 2 мільёны праглядаў, была адпачатку напісаная для украінскіх ваяроў, але падзеі ў Беларусі не пакінулі аўтараў абыякавымі, і яны вырашылі падтрымаць усіх, хто выходзіць на вуліцы.


 

Ногу Свело! - Молчание Ягнят (Расія)

Кліп на свежую песню легендарнага расійскага гурта суправаджаецца словамі “Пякельныя падзеі адбываюцца часцей, чым мы паспяваем выпускаць песні”.


 

„Mury” - Wrocław dla Białorusi (Польшча)

Песня “Муры”, пераствораная па-польску Яцкам Качмарскім з каталонскай, была сімвалам і польскіх пратэстаў часоў “Салідарнасці”, і сёння музыкі розных калектываў польскага Уроцлава (і не толькі там) аб’ядналіся, каб праспяваць яе ў падтрымку беларусаў. 


 

IEVA NARKUTĖ - Laisvė (Літва)

Літоўская спявачка Ева Наркутэ адзначае, што пазнае ў вачах беларусаў тую адмысловую мару і надзею. “Мы вярнулі сабе свабоду народнай песняй і кроўю. Надышоў час і беларусам,” - кажа яна.


 

SLAVALACHIA - Which side are you on? (ЗША)

Сумесны фолк-праект, які базуецца ў Злучаных Штатах, падрыхтаваў трохмоўны пераспеў песні-пратэсту Апалачаў «На чыім ты баку?» акурат незадоўга да выбараў.


 

Пирятин - Чырвоная і Белая [Official Video] (Украіна)

Песня на словы Алеся Плоткі, прысвечаная беларускім жанчынам, з’явілася меней чым праз тры тыдні пасля першых жаночых маршаў. 


 

Перемен. Прысвячэнне Марыі Калеснікавай (Эстонія)

Сімфанічны кавер на “Перамен”  прэзентавала эстонская асацыяцыя флейтыстаў, прысвяціўшы яго Марыі Калеснікавай.


 

Erica Jennings | Forget me not Eyes (Літва)

Ірландская спявачка Эрыка Джэнінгс, якая жыве ў Літве, прэзентавала песню «Незабудкавыя вочы» 18 жніўня. Кампазіцыя з'явілася адразу на дзвюх мовах - літоўскай і англійскай. Ролік да яе змантаваны са свежых беларускіх відэа, а таксама літоўскіх падзей 1991 года.


 

BALAKLAVA BLUES x BELARUS FREE THEATRE - GONE (Украіна-Канада)

Міжнародная калабарацыя з відэашэрагам, які ўражвае.


 

Цімур Пачанаў - Жывi, Беларусь! (Казахстан)

Нячаста даводзіцца пачуць словы “Жыві, Беларусь” ажно з Алматы.


 

Дездемон Сидоров и Товарищи-Следы на песке (Расія)

Расійскі андэрграунд, які папроста не мог абысці беларускія падзеі ў сваёй творчасці.

 

Гэта далёка не поўны спіс таго, што выходзіла ў падтрымку беларускіх пратэстаў у замежных музыкаў. Вы можаце пакідаць у каментарах свае ўлюбёныя прыклады такіх твораў.

 

Tuzinfm.by

Тэгi: