Dzivasil у #BML — мэдытацыя, роздум і рэлакс (поўнае відэа)
Госьці новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — гурт Dzivasil на чале зь Інаю Перасецкаю-Малаковіч, якая валодае ўнікальнаю манераю сьпеву.
Удзельнікі праекту спалучаюць у сваёй творчасьці этнічную і электронную музыку. Іхныя песьні пасуюць да мэдытацыі, роздуму і рэлаксу. У размове зь вядоўцаю Міраю Шульц Іна распавядзе, што мусіць быць у сьпеве, каб ён закрануў душу, як успрынялі ейныя творы ў Францыі і чаму яна пастанавіла пераключыцца з этнікі на аўтарскі матэрыял. У жывым сэце прагучаць новыя і вядомыя кампазыцыі гурта ў суправаджэньні віджэя.
Песьні, якія гучаць у праграме:
«Pavietra»
(словы і музыка Dzivasil)
«Strala»
(словы народныя, музыка Dzivasil)
«Lilit»
(словы Людміла Паўлікава-Хейдарава, музыка Dzivasil)
«Kupaĺskaja»
(словы народныя, музыка Dzivasil)
Наступнае выданьне Belsat Music Live будзе прысьвечанае памяці Аляксандра Кульлінковіча. Гурт Neuro Dubel выканае свае галоўныя гіты разам з запрошанымі вакалістамі — Ігарам Варашкевічам, Лявонам Вольскім, Лэсьлі Найфам, Зояй Сахончык, Алесем Лютычам. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 20 кастрычніка ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.
TuzinFM
КАМЕНТАВАЦЬ