«Нас у Маскве не зразумеюць». Прэм’ера навагодняга музычнага праекту (аўдыё/відэа)
6695 / 0
01.01.2019

«Нас у Маскве не зразумеюць». Прэм’ера навагодняга музычнага праекту (аўдыё/відэа)

На TuzinFM — прэм’ера новага музычнага праекту. Гіты беларускага року 1980—1990-х прагучалі ў выкананьні сучасных выканаўцаў.

«Нас у Маскве не зразумеюць» — навагодняе тэлешоў, якое рэалізавала каманда парталу TuzinFM і тэлепраекту Belsat Music Live разам зь Лявонам Вольскім, які гэтым разам быў адказны найперш за ідэалёгію. Менавіта яму належыць ідэя і аўтарства cцэнару праекту, ён жа сыграў фактычна галоўную ролю ў тэлепастаноўцы.

Паводле сюжэту, чыноўнікі зь пільнуючых органаў напярэдадні Новага году праслухоўваюць рок-гурты: найлепшыя выканаўцы маюць паехаць на конкурс у Маскву. Але ў кожнай песьні знаходзяцца ідэйныя хібы. Раптам дзьверы ў залю замыкаюцца, і ідэолягі мусяць адзначаць сьвята разам з музыкамі…

У ролі ідэолягаў зьняліся таксама Алег Хаменка (кампазытар Нічыпарэнка), Наста Шпакоўская (ідэоляг Рэгіна Казіміраўна), Віктар Шалкевіч (кіраўнік студыі танцу Рамуальд Вясьлярскі), Зьміцер Вайцюшкевіч (паэт-песеньнік Іван Антонавіч Брух), Юліяна Міхневіч (намесьнік адміністратара філярмоніі Сьвятлана Пятроўна Юмбрык), Лэсьлі Найф (кіроўца міністра культуры Сідар Чарашкевік). У ролі сьветлавіка, які зьмяняе хаду падзеяў зьняўся паэт Уладзімер Някляеў.

У музычнай частцы тэлешоў гучаць гіты беларускага року 1980-х — пачатку 2000-х. Песьні гуртоў «Мроя», «Бонда», «Мясцовы час», «Уліс», «Новае неба», «Крама», N.R.M., Neuro Dubel выканалі найлепшыя айчынныя музыкі розных пакаленьняў Юры Стыльскі («Дай дарогу!»), Аляксандар Ільін (Nizkiz), Алесь Лютыч (:B:N:), Валерыя Валадзько (Harotnica), Натальля Куніцкая (Mustelide), Паліна Рэспубліка (Palina), Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Дзяніс Тарасенка (РСП) і Алесь Дзянісаў (Dzieciuki). Песьню гурта «Крамбамбуля» — «З Новым годам» Лявон Вольскі выканаў разам зь сябрамі ідэалягічнай камісіі. Таксама ў стужцы зьняліся Павал Гарадніцкі (удзельнік дуэту з Барысаву) і Зьміцер Есяневіч (даішнік). Некаторыя нумары экспрэсіўнымі танцамі падтрымалі Яўген Іваноў і Яна Філіпава.

Песьні для тэлепраекту пісаліся па прынцыпе Belsat Music Live, то бок — ужывую непасрэдна падчас здымак. Усе песьні былі запісаныя пры падтрымцы прафэсійных музыкаў — Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Канстанцін Гарачы (клявішы), Павал Мамонаў (бубны), Павал Трыпуць (гітара). Над гукам працаваў Андрэй Акатаў і Ўладзіслаў Усенка

Песьні, якія гучаць у праграме:

Сяргей Башлыкевіч — «Аўстралійская полька»

(словы і музыка Лявона Вольскага)

Алесь Дзянісаў — «Тата мае рацыю»

(словы Сяргея Кныша, музыка Ігара Варашкевіча)

Аляксандр Ільін — «Шлях дамоў»

(словы і музыка гурта «Мясцовы час»)

Юры Стыльскі — «Чыкага найтс»

(словы Зьмітра Лукашука, музыка Ігар Варашкевіча)

Алесь Лютыч — «Краіна ў кратах»

(словы Фэлікса Аксёнцава, музыка Сяргея Краўчанка)

Дзяніс Тарасенка — «З Новым годам»

(словы і музыка Аляксандра Кульлінковіча)

Валерыя Валадзько — «Дзед Мароз»

(словы і музыка Лявона Вольскага)

Натальля Куніцкая — «Песьні пра каханьне»

(словы і музыка Лявона Вольскага)

Palina — «Цудоўны вечар»

(словы Міхала Анемпадыстава, музыка Касі Камоцкай)

Лявон Вольскі і Камісія — «З Новым годам»

(словы і музыка Лявона Вольскага)

Арыгіналы ўсіх кампазыцыяў можна пачуць на soundcloud-канале TuzinFM

Cпампаваць адным файлам аўдыёальбом з TuzinFM (.rar)

Над тэлешоў «Нас у Маскве не зразумеюць» працавалі:

аўтары: Лявон Вольскі, Сяргей Будкін, Арцём Лобач

рэжысэр: Арцём Лобач

апэратар-пастаноўшчык: Аляксандар Алейнікаў

гукарэжысэры: Андрэй Акатаў, Яўген Шанюк

гукаапэратары: Яўген Шанюк, Уладзіслаў Усенка

асыстэнт гукарэжысэра: Андрэй Манкевіч

графіка: Данііл Жугжда

стылістка: Наста Шастак

апэратары: Аляксандар Алейнікаў, Арцём Лобач, Юры Падолін, Аляксей Сіпачоў, Яўген Сысоеў, Ільля Бажко

мантаж: Арцём Лобач

графіка: Данііл Жугжда

мастачка па касьцюмах: Алеся Яфімік

мастачкі па грыму: Марына Марцінчык, Аксана Кукарцава

дэкаратарка: Вольга Глуш

гафэр: Васіль Хвалюк

асыстэнт па сьвятле: Віктар Жулін

асыстэнтка рэжысэра: Ганна Лобач

асыстэнт рэжысэра па акторах: Андрэй Саўчанка

хэлпэры: Яфім Шалкоўскі, Андрэй Манкевіч

рэдактар: Дзьмітры Грыневіч

кіраўнікі вытворчасьці: Эліна Калнібалоцкая, Слава Сала

дапамога ў каардынацыі: Яна Вольская

каардынатар: Сяргей Будкін

прадусар: Яўген Шапчыц

TuzinFM, фота Андрэя Давыдчыка