Таямнічы сьвет Pafnutiy’s Dreams у Belsat Music Live (поўнае відэа)
3071 / 0
22.03.2019

Таямнічы сьвет Pafnutiy’s Dreams у Belsat Music Live (поўнае відэа)

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live выступіў незвычайны музычны праект Pafnutiy’s Dreams, які заснаваў былы ўдзельнік гурту «Ляпіс Трубяцкі» Павал Кузюковіч.

Гэты праект абазначыў сябе ў апошні дзень 2013-га дэбютным альбомам «Sandman», які быў названым найлепшым інструмэнтальным дыскам і найлепшым дэбютам году на прэміі Experty.by. Яго заснаваў выдатны музыка Павал Кузюковіч, які 14 гадоў граў у складзе «Ляпіса Трубяцкога», а цяпер выступае ў складзе аркестру беларускай Опэры. Адмыслова для #BML Павал з музыкамі падрыхтаваў нямала сюрпрызаў. Да асноўнага складу гурта далучыцца лідэрка «Серебряной свадьбы» Сьвятлана Бень і сэкстэт струнных. У размове зь вядоўцаю Мірай Шульц Павал распавядзе пра тое, чаму вырашыў памяняць канцэрты на вялікіх пляцоўках на аркестровую яму, падзеліцца сваім успрыманьнем паэзіі ды патлумачыць, чаму ўся ягоная музыка выключна ў мажоры.

Песьні, якія прагучаць у праграме:

«Dance or Die»

(музыка гурта)

«Opus»

(музыка гурта, словы Люіса Сэрнуды)

«Фабрыка сьлёз»

(музыка гурта, словы Вальжыны Морт)

«Doctor Why»

(музыка гурта)

Госьцем наступнага выданьня будуць госьці з Украіны — гурт Hardkiss. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 30 сакавіка ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM